Бастыян Швайнштайгер
нямецкі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ба́стыян Швайншта́йгер (па-нямецку: Bastian Schweinsteiger; нар. 13 сакавіка 1989 году, Кальбэрмоор, ФРН) — колішні нямецкі футбаліст, які выступаў большую частку сваёй кар’еры за «Баварыю» і нацыянальную зборную Нямеччыны на пазыцыі паўабаронцы. Чэмпіён сьвету 2014 году. Адзін з самых тытуляваных гульцоў Нямеччыны.
Remove ads
Клюбная кар’ера
Бастыян прабіўся ў склад першай каманды з шэрагаў баварскага дубля. У аснову футбаліст пачаў трапляць пачынаючы з сэзону 2002—2003 гадоў. З сэзону 2004—2005 гадоў ён стаў гульцом асноўнага складу, правяўшы ў сэзоне ў Бундэсьлізе 26 гульняў і адзначыўшыся 3 мячамі. Але потым трэнэр «Баварыі» Фэлікс Магат з-за дрэннай працы на трэніроўках спаслаў юнака ў «Баварыю-2». Аднак празь некалькі месяцаў галоўны трэнэр зноў вярнуў Бастыяна ў асноўны склад. Швайнштагер выступаў дастаткова добра й стабільна, мала забіваючы, але аддаючы выдатныя пасы. Асноўная пазыцыя Швайнштайгера ў гэтыя часы ёсьць флянг паўабароны.
З прыходам у клюб у якасьці трэнэра Люі ван Гааля, Швайнштайгер перакваліфікаваўся з ўінгера ў нядрэннага цэнтральнага паўабаронцу й з сэзона 2009—2010 гадоў, стаўся адным з самых пасьпяховых у ягонай кар’еры. Ён і ягоны аднаклюбнік Марк ван Бомэль склалі моцны зьвязак цэнтархаваў, які некаторыя футбольныя спэцыялісты называлі наймацнейшым у Нямеччыне[1]. Сваёй хвацкай гульнёй, а таксама лідэрскімі якасьцямі, Бастыян забясьпечыў сабе ня толькі сталае месца ў аснове клюбу, але й званьне другога віцэ-капітана, а пасьля сыходу Марка, і першага віцэ-капітана.
Улетку 2010 году ў трансфэры Швайнштайгера былі зацікаўленыя «Рэал Мадрыд», «Чэлсі» й «Ювэнтус»[2]. Аднак Швайнштайгер паведаміў, што падоўжыў кантракт з клюбам да 2016 году. Па стане на 12 студзеня 2011 году трансфэрны кошт гульца складае 40 мільёнаў эўра, пры тым, што «Чэлсі» быў гатовы купіць гульца за 60 мільёнаў[3].
25 красавіка 2012 году Швайнштайгер забіў пераможны гол у сэрыі пэнальці ў паўфінале Лігі чэмпіёнаў, што дазволіла «Баварыі» прасунуцца да фіналу, аднак трываць там паразу ад лёнданскага «Чэлсі».
Remove ads
Кар’ера ў зборнай
У асноўнай зборнай Нямеччыны з 2004 году. Першыя 2 галы за зборную забіў 8 чэрвеня 2005 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Расеі.
Дасягненьні
Клюбныя
«Баварыя»:
- Чэмпіён Нямеччыны (8): 2003, 2005, 2006, 2008, 2010, 2013, 2014, 2015
- Уладальнік Кубка Нямеччыны (7): 2003, 2005, 2006, 2008, 2010, 2013, 2014
- Уладальнік Кубка нямецкае лігі (2): 2004, 2007
- Уладальнік Супэркубка Нямеччыны (2): 2010, 2012
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2013
- Уладальнік Супэркубка Эўропы: 2013
- Пераможца клюбнага чэмпіянату сьвету: 2013
«Манчэстэр Юнайтэд»:
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны: 2016
Міжнародныя
Нямеччына:
- Чэмпіён сьвету: 2014
- Бронзавы прызэр чэмпіянату сьвету (2): 2006, 2010
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads