Баязід I
султан Асманскай імпэрыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Баязід I Маланканосны (1354 або 1360 — 9 сакавіка 1403) — асманскі султан.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Стаў султанам пасьля сьмерці бацькі Мурада І, пад час бітвы з сэрбамі на Косавым полі ў 1389, перад гэтым аддаў загад забіць свайго канкурэнта на сталец — брата Якуба. Ён завяршыў заваёву Сэрбіі і прыняўся рэгуляваць становішча ў некаторых анаталійскіх правінцыях. Спрабаваў захапіць Канстантынопаль, але аблога, якая цягнулася сем гадоў, скончылася няўдачай.
Атрымаў перамогу, у бітве пад Нікопалем, над аб’яднаным эўрапейскім войскам. У выніку, асманы ўварваліся ў Штырыю (Аўстрыя), Босьнію і на Пэляпанэс.
Азіяцкае ўварваньне пад кіраўніцтвам хана Тымура, у межы краіны, прывяло да бітвы пад Ангорай (1402), у якой Баязід быў пераможаны і ўзяты ў палон. Праз год, Баязід памёр, яго астанкі былі перададзеныя ў Бурсу.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads