Бурса

From Wikipedia, the free encyclopedia

Бурса
Remove ads

Бурса (па-турэцку: Bursa) — горад на паўночным захадзе Анатоліі, чацьверты паводле велічыні ў Турэччыне пасьля Стамбулу, Анкары і Ізьміру, адміністрацыйны цэнтар аднаіменнай правінцыі. Бурса — адзін з найбольш разьвітых прамысловых і культурных цэнтраў краіны. Разьмешчаны на паўночна-заходнім схіле гары Ўлудаг. Насельніцтва — 1 854 285 чалавек (2015 год).

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Першапачаткова горад быў вядомы пад назвай Кіёс. У 202 годзе Філіп V Македонскі падараваў горад каралю Бітыніі Прусію I за тое, што той падтрымаў яго ў вайне з Пэргамам і Гэраклеяй Пантыйскай. З таго часу горад стаў называцца Прусай (Алімпійскай).

З 395 па 1326 гг. горад належаў Бізантыйскай імпэрыі. У 1326 годзе, пасьля разгрому бізантыйцаў і пасьпяховай асады гораду, Бурса пераходзіць Асманскай імпэрыі. У 1326—1365 гадох — сталіца маладой Асманскай дзяржавы.

Горад моцна пацярпеў ад пажару 1801 году і землятрусу 1855 г. Падчас другой грэка-турэцкай вайны 1919—1922 гадоў горад быў улетку 1920 акупаваны грэцкімі войскамі, вернуты Турэччыне ў канцы 1922 году, з гэтага часу ў складзе Турэцкай рэспублікі.

Remove ads

Эканоміка

Сучасная Бурса — цэнтар турэцкай аўтамабільнай прамысловасьці. У горадзе працуюць заводы FIAT і «Рэно», шэраг прадпрыемстваў па выпуску аўтамабільных дэталяў (Bosch і інш.). Высокаразьвітыя лёгкая і харчовая галіны прамысловасьці. Традыцыйна Бурса славілася як галоўны вузел гандлю шоўкам у Бізантыі і пазьней Асманскай імпэрыі, пакуль існаваў Вялікі шоўкавы шлях. Горад застаецца значным цэнтрам вытворчасьці і гандлю тэкстылем. Бурса славілася багатымі глебамі і разьвітой сельскай гаспадаркай, якая аднак у апошнія гады знаходзіцца ў заняпадзе з-за моцнай індустрыялізацыі гораду. Бурса таксама зьяўляецца значным турыстычным цэнтрам (гарналыжныя курорты, тэрмальныя крыніцы).

Remove ads

Славутасьці

Thumb
Зялёны мячэт
  • Зялёны мячэт
  • Зялёны маўзалей, у якім пахаваны султан Мэхмэд I
  • Мячэт Улу-Джамі
  • Францускі касьцёл
  • Фартэцыя
  • Шоўкавы базар
  • Вежавы гадзіньнік
  • Гара Ўлудаг
  • Тэрмальныя крыніцы
  • Археалягічны музэй
  • Этнаграфічны музэй
  • Музэй традыцыйгана асманскага адзеньня і ўпрыгожваньняў
  • Музэй аўтамабіляў
  • Музэй Ататурка

Гарады-сябры

Remove ads

Галерэя

Вонкавыя спасылкі

Бурсасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads