Мурад I

султан Асманскай імпэрыі From Wikipedia, the free encyclopedia

Мурад I
Remove ads

Мурад I, таксама Мурад Праведны (1319 або 1326 — 15 чэрвеня 1389) — султан Асманскай імпэрыі з 1359 па 1389 гады.

Хуткія факты Бэй і султан, Асабістыя зьвесткі ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ад шлюбу асманскага султана Архана І і бізантыйскай прынцэсы Хірафіры. Ступіў на пасад пасьля сьмерці бацькі ў 1359 годзе. Ён быў першым асманскім заваёўнікам на эўрапейскай зямлі. У 1362 па яго прыказу быў створаны першы корпус янычар (аснова асманскага войска).

Мурад захапіў заходнюю Тракію, усе гарады ў даліне ракі Морыца. Падпарадкаваў усю Малую Азію, акупіраваў Заходнюю Баўгарыю, зрабіў бізантыйскага імпэратара (Ян V Палеолёг) сваім васалам. Каля 1385 году, былі захоплены Сафія і Ніш. У той жа час права на гандаль на турэцкай тэрыторыі атрымліваюць Італьянскія Рэспублікі Генуя і Вэнэцыя, якія склалі з Мурадам гандлёвыя дамовы.

Султан Мурад, са сваімі сынамі, камандаваў войскам у бітве супраць Сэрбскай імпэрыі, на Косавым Полі. Падчас бою, султан Мурад быў забіты, але яго войска атрымала перамогу. Пахаваны, як і папярэднікі Асман I і Архан I у горадзе Бурсе. Падчас кіраваньня Мурада, усе падпарадкаваныя хрысьціяне мелі права захаваць сваю веру, традыцыі і царкоўныя суды.

Наступнікам пасада стаў яго сын Баязід I.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads