Белавескі нацыянальны парк

From Wikipedia, the free encyclopedia

Белавескі нацыянальны парк
Remove ads

Белаве́скі нацыяна́льны парк (па-польску: Białowieski Park Narodowy) — прыродаахоўная тэрыторыя, што знаходзіцца ў Польшчы (Падляскае ваяводзтва) ля граніцы з Рэспублікай Беларусь. Пад аховай знаходзіцца частка ляснога масіву Белавескай пушчы.

Хуткія факты Частка ад, Дата заснаваньня / стварэньня ...

21 лістапада 1947 году Савет міністраў Польшчы ухваліў Пастанову пра аднаўленьне Белавескага нацыянальнага парку. Яго межамі сталі: на захадзе — рака Нараўка, на поўначы — рака Гвозьна, на поўдні — Паляна Белавеская, а на ўсходзе — польска-савецкая дзяржаўная мяжа. Кіраўніком парку стаў Ян Карпінскі, які займаў пасаду да 1952 году[1].

Thumb
У Белавескім нацыянальным парку

Будынак дырэкцыі парку знаходзіцца ў Белавежы. Цяпер у склад парку ўваходзіць тры адміністрацыйныя адзінкі: Мяжа аховы Гвозьня, Мяжа аховы Арлоўка і Цэнтар гатоўлі зуброў (з трыма рэзэрвацыямі гатоўлі і Рэзэрвацыяй паказу зубраў)[2].

Прасторы Белавескага нацыянальнага парку ў 1979 годзе, з нагоды вялікага значэньня для культуры і спадчыны чалавецтва, унесьлі ў прэстыжны сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО. У 1992 годзе ЮНЭСКО пашырыла статус Сусьветнай спадчыны аб’екту на прылеглы да парку беларускі вучастак «Белавеская пушча», які падлягаў ахове (4500 га). У выніку ў Белавескай пушчы паўстаў адзін зь сямі ў сьвеце і трох у Эўропе трансгранічны аб’ект сусьветнай спадчыны.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads