Белае возера (Гарадзенскі раён)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Бе́лае во́зера — возера ў Беларусі, у басэйне ракі Пыранкі. Знаходзіцца ў Гарадзенскім раёне Гарадзенскае вобласьці, за 25 км на паўночны ўсход ад Горадні. Плошча паверхні возера 7,1 км². Даўжыня 13 км, найбольшая шырыня 1,15 км[2].

Возера
Белае возера
КраінаБеларусь
Плошча7,1 км²
Плошча вадазбору267 км²
Найбольшая даўжыня13 км
Найбольшая шырыня1,15 км
Вышыня над узроўнем мора113 м[1]
Каардынаты53°45′26″ пн. ш. 24°12′10″ у. д.
Белае возера на мапе Беларусі ±
Thumb
Белае возера
Белае возера
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

На паўднёвым беразе возера стаіць гістарычнае мястэчка Азёры

Remove ads

Апісаньне

Катлавіна стужкападобная, выцягнутая ў мэрыдыянальным кірунку. Схілы стромкія, вышынёй 10—15 м, парасьлі лесам, на поўдні разараныя. Дно на найбольшых глыбінях высьцілаецца сапрапэлем.

Возера эўтрофнае, праточнае. Празь яго цячэ Пыранка.

Уваходзіць у зону адпачынку Азёры.

Флёра і фаўна

У возеры водзяцца шчупак, лешч, акунь, карась, краснапёрка, плотка ды іншыя віды рыбаў, сустракаецца вугор[3].

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads