Пыранка

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Пыра́нка (ад вытоку да возера Белае — Хамуто́ўка) — рака ў Гарадзенскім раёне Беларусі, правы прыток ракі Котры (басэйн Нёману). Даўжыня 44 км. Плошча вадазбору 622 км². Выдатак вады ў вусьці 3,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4‰.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Выток ...

Асноўныя прытокі — рака Бярвенка, канал Кудра.

Пачынаецца з возера Малочнае, цячэ праз азёры Белае і Рыбніца, упадае ў Котру на поўдні ад вёскі Гушчыцы. Азёрнасьць басэйну 2% (найбольшыя азёры Вераўскае, Белае, Рыбніца, Кальніца, Зацкава, Антвозера).

Даліна ў сярэдняй плыні невыразная, у высокай і нізкай трапэцападобная (шырыня 200—300 м). Абалона ў высокай плыні двухбаковая, шырыня 30—40 м, у нізкай — пераважна правабярэжная. Рэчышча ў высокай плыні зьвілістае (шырыня 3—4 м, месцамі да 10 м), на дзялянцы ніжэй за возера Рыбніца да вёскі Пыра (3,2 км) каналізаванае[1].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads