Беларускае казацтва

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Белару́скае каза́цтва»грамадзкае аб’яднаньне Беларусі, зарэгістраванае 9 кастрычніка 1995 году.

Хуткія факты Дата ўтварэньня, Юрыдычны статус ...

Мэта арганізацыі — адраджэньне сацыяльна-культурнага плясту казацтва ў Рэспубліцы Беларусі на аснове хрысьціянства, патрыятызму, служэньня Айчыне, адданасьці беларускаму народу, яго прэзыдэнту і законнаму ўраду. Колькасьць удзельнікаў — каля 1,5 тысячы чалавек[1]. Шырока супрацоўнічае зь Беларускай праваслаўнай царквой[1][2].

Remove ads

Кіраваньне

  • Вялікае кола. Склікаецца аднойчы на 5 гадоў. Паўнамоцнае пры ўдзеле звыш паловы пасланьнікаў. Абірае Раду атаманаў, Раду старастаў і Кантрольна-рэвізійны орган[3].
  • Рада атаманаў. Складаецца з 18 асобаў, у тым ліку вярхоўнага атамана, які зь яе складу прызначае паходнага і кашавога атаманаў. Засядае кожныя 3 месяцы. Паўнамоцная пры ўдзеле прынамсі паловы сябраў. Прымае рашэньні простай большасьцю галасоў прысутных. Стварае юрыдычныя асобы і прызначае іх кіраўнікоў. Прызначае атаманаў і распараджаецца маёмасьці. Зацьвярджае расклад працы і аклады супрацоўнікаў. Стварае і касуе суполкі. Зацьвярджае Палажэньні аб казацкай службе і аб форменным адзеньні. Вызначае памеры ўступнага і сяброўскага ўнёскаў, а таксама парадак іх сплаты. Абірае спосабы выкананьня рашэньняў Вялікага кола.
  • Рада старастаў. Складаецца зь 7 сябраў у веку ад 60 гадоў. Склікаецца штогод. Дае парады наконт рашэньняў іншых органаў[4].
  • Кантрольна-рэвізійны орган. Складаецца з 3-х сябраў. Засядае штогод. Паўнамоцны пры ўдзеле большасьці сябраў. Правярае фінансавую дзейнасьць і разглядае скаргі[5].
Remove ads

Задачы

  • Стварэньне ўмоваў для адраджэньня беларускага казацтва;
  • Прапаганда казачых запаведзяў, адраджэньне традыцыяў і звычаяў казакоў;
  • Выхаваньне моладзі на казачых традыцыях, у духу адданасьці сваёй Радзіме, беларускаму народу і яго Прэзыдэнту;
  • Арганізацыя падрыхтоўкі казацтва, ваенна-патрыятычнага напрамку іх дзейнасьці, наладжваньне кантактаў і сувязяў, арганізацыя абмену досьведам паміж атаманамі казацтва, казакамі Рэспублікі Беларусь і іншых краінаў.
Remove ads

Гіерархія

У пададзенай табліцы зьмешчаныя вайсковыя годнасьці Рэспублікі Беларусі і іх адпаведнікі ў арганізацыі.

Больш інфармацыі Званьні, Суполка ...

Узнагароды

  • Вайсковы знак Беларускага казацтва
  • Атаманскі крыж
  • Ганаровы знак
  • Гадавінны мэдаль «350 гадоў казацтву на Беларусі 1654-2004 гг.»
  • Крыж «10 гадоў РДА «Беларускае казацтва»
  • Мэдаль «За службу Бацькаўшчыне»
  • Мэдаль «За службу казацтву»

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads