Васіль Сёмуха
беларускі перакладнік From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Васі́ль Сярге́евіч Сёмуха (18 студзеня 1936, х. Ясенец на тэрыторыі цяперашняга Пружанскага раёну[1], Берасьцейская вобласьць, Беларусь — 3 лютага 2019[2]) — беларускі перакладнік зь нямецкае, польскае, латыскае, лацінскае, гішпанскае, нарвэскае, армянскае, украінскае і іншых моваў. За 14 гадоў напісаў беларускамоўны пераклад Бібліі, які выкарыстоўваецца ў набажэнствах розных беларускіх хрысьціянскіх цэркваў.
Remove ads
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і лесьніка. Бацька быў праваслаўным, маці — пратэстанткай. Меў брата Яўгена[3]. У ліпені 1942 г. немцы арыштавалі бацькоў праз падазрэньне ў дапамозе партызанам і спалілі хутар. Пасьля катаваньняў іх расстралялі ва ўрочышчы Слабудка, дзе агулам нацысты забілі 5000 чалавек. Асірацелых братоў выхоўвала родная цётка з боку бацькі Ганна зь вёскі Смаляніца, дзе Васіль атрымаў хрышчэньне ў праваслаўнай царкве Сьвятога Мікалая[4]. Скончыў Пружанскую сярэднюю школу №2. Навучаўся на рамана-германскім аддзяленьні філялягічнага факультэту Маскоўскага ўнівэрсытэту імя Ламаносава. Скончыў вучобу ў 1959 годзе.
Працаваў рэдактарам у беларускім дзяржаўным выдавецтве (1959—1964), інжынэрам у сэктары тэхінфармацыі СКБ-3 на Менскім трактарным заводзе (1964—1965), выкладчыкам нямецкай мовы ў школе (1966—1967), літсупрацоўнікам газэты «Літаратура і мастацтва» (1967—1972). Па сумяшчальніцтве выкладаў нямецкую мову ў БДУ (1966—1970). З 1972 году — рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура».
У 1967 годзе напісаў запыт міністру замежных справаў Гурыновічу, спытаўшы, ці можа ён патрабаваць ад ураду ФРН кампэнсацыі за страчаную маёмасьць, каб выдаць пераклад «Фаўста». Пасьля гэтага быў выключаны з Саюзу пісьменьнікаў БССР з фармулёўкай: «…за зносіны з замежнымі пасольствамі і спробу выдаць „Фаўста“ ў Мюнхэне». Супраць выключэньня галасаваў толькі Васіль Вітка, устрымаўся Васіль Быкаў, усе астатнія прагаласавалі за. Копію даведкі Сёмуху адмовіліся выдаць[5].
Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1977 году, Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, беларускага ПЭН-цэнтру. Выкладаў сусьветную літаратуру ў Беларускім гуманітарным ліцэі.
Хросным ягонай дачкі быў Уладзімер Караткевіч[6].
Remove ads
Творчасьць
Упершыню апублікаваны пераклад у 1959 годзе.
Перакладаў зь нямецкай творы Гётэ, Шылера, Гайнэ, Шаміса, Мюлера, Рукэрта, Гофмана, Грымэльсгаўзэна, Ніцшэ, Брэхта, Дурэнмата, Гесэ, дэ Бройна, Томаса Мана, Рыльке, Зюскінда ды іншых аўтараў.
З польскай перакладаў Міцкевіча, Славацкага, Крашэўскага, Норвіда, Тувіма, Сыракомлю, Гамбровіча і іншых.
З латыскай мовы Яна Райніса, Чакса, Бэлшавіцу, Скуіньша, Бэлса, Вацыеціса ды іншых.
Рабіў пераклады тэкстаў для драматычных тэатраў і да музычных твораў. Супрацоўнічае з заслужаным артыстам Беларусі, кіраўніком «Беларускай капэлы» Віктарам Скарабагатавым. Пераклаў лібрэта да опэр Радзівіла «Фаўст», «Маргер» Горскага, «Страшны двор» Манюшкі.
Пераклаў на беларускую мову «Найвышэйшую песьню Саламонаву» (1994), «Новы Запавет. Псалтыр» (1995), «Біблію» (2002).
Remove ads
Бібліяграфія (кніжныя выданьні)
- «Ад Эбра да Волгі». В. Брэдэль. Пераклад, 1959.
- «Вайна бязь бітвы». Л. Рэн. Пераклад, 1962.
- «Фаўст». Ё. В. Гётэ. Пераклад, 1976, 2-е выд. 1991, 3-е выд. 1996, 4-е выд. 1999.
- «Прысуджэньне прэміі». Г. дэ Бройн. Пераклад, 1977.
- «Фінальны акорд». Г. Гофэ(de). Пераклад (з М. Навіцкім), 1979.
- «Даўным-даўно ў нас дома…». Г. Фаляда. Пераклад, 1981.
- «Санэты Арфэю». Р. М. Рыльке. Пераклад, 1982.
- «Польскія кветкі». Ю. Тувім. Пераклад, 1984.
- «Белы алень». В. Бэлшавіца. Пераклад, 1985 (2-е выд. 2018).
- «Прыйдзі, стваральны дух». Зборнік выбраных перакладаў, 1986.
- «Агонь і ноч». Я. Райніс. Пераклад, 1988.
- «Сны». К. Шэрман. Пераклад (з Р. Барадуліным), 1989.
- «Лірыка». К. Маркс. Пераклад, 1989.
- «Доктар Фаўстус». Т. Ман. Пераклад, 1989.
- «Гульня шкляных пэрлаў». Г. Гесэ. Пераклад, 1992.
- «Так сказаў Заратустра». Ф. Ніцшэ. Пераклад, 1994, 2-е выд. 2016.
- «Авантурнік Сімпліцысімус». Г. Я. К. Грымэльсгаўзэн. Пераклад, 1997.
- «Фаўст». Ё. В. Гётэ: Лібрэта опэры кн. А. Г. Радзівіла. Пераклад, 1999 (опэра пастаўленая ў 1997—1999).
- «Біблія. Кнігі Сьвятога Пісаньня Старога і Новага Запавету». Пераклад, 2002.
- «Кніга гадзін». Р. М. Рыльке. Пераклад, 2005.
- «Голэм». Г. Майрынк. Пераклад, 2006.
- «Мэфіста». К. Ман. Пераклад, 2006.
- «Курдупель Цахэс… et cetera, et cetera, et cetera». Э. Т. А. Гофман. Пераклад, 2008.
- «Юстыцыя». Ф. Дурэнмат. Пераклад, 2009.
- «Ferdydurke». В. Гамбровіч. Пераклад, 2009.
- «Вуліца Ціхая, шэсьць». М. Марон. Пераклад, 2010.
- «Стэпавы воўк». Г. Гесэ. Пераклад, 2011.
- «Званы старое казкі: Вершы да вакальных цыкляў кампазытараў ХІХ ст.». Пераклад, 2011.
- «Ноч Вальпургіі. Белы Дамініканец». Г. Майрынк. Пераклад, 2014.
- «Выбраная паэзія». Ё. В. Гётэ. Пераклад (зь Лявонам Баршчэўскім), 2016.
- «Выбраныя вершы». Аляксандар Чакс. Пераклад, 2016.
- «Выбраная лірыка». Р. М. Рыльке. Пераклад, 201
- «Басэтля. Парфума». П. Зюскінд. Пераклад, 2017.
- «Выбраная лірыка». Г. Тракль. Пераклад (зь Лявонам Баршчэўскім), 2018.
- «Выбраная лірыка». В. Мюлер. Пераклад (з У. Папковічам), 2019.
- «Узьлёт Артура Ўі, які можна было спыніць». Б. Брэхт. Пераклад, 2019 (п’еса пастаўленая ў 1997).
Тэатральныя пастаноўкі
Remove ads
Узнагароды і прэміі
- Найвышэйшая ўзнагарода Латвіі «Ордэн трох зорак» (1998)
- Ордэн «За заслугі перад Фэдэратыўнай Рэспублікай Нямеччына» (2001) альбо Ордэн «За заслугі перад Нямецкай Дэмакратычнай Рэспублікай»(de) (1981)[7]
- Ляўрэат дзяржаўнай прэміі імя Якуба Коласа (1992)
- Ляўрэат Літаратурнай прэміі ПЭН-Цэнтру
- Мэдаль да стагодзьдзя Беларускае Народнае Рэспублікі (2018).
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads