Беларуская вайсковая камісія па арганізацыі беларускіх вайсковых часьцей на Румынскім фронце

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Беларуская вайсковая камісія па арганізацыі беларускіх вайсковых часьцей на Румынскім фронце — орган, які павінны быў стварыць беларускія вайсковыя часткі ў складзе войска Расейскай дзяржавы. Створаны 9 студзеня 1918 году загадам № 1332 памочніка галоўнага камандоўца арміямі Румынскага фронту генэралам ад інфантэрыі Шчарбачовым.

Хуткія факты Дата ўтварэньня, Мэта ...

Дзейнічала на тэрыторыі Каралеўства Румыніі й Малдаўскае Рэспублікі. Падпарадкоўвалася Цэнтральнай беларускай вайсковай радзе ў Менску і інтарнацыянальнай «Нацыянальна-тэрытарыяльнай дэмакратычнай арганізацыі фронту» з прадстаўнікоў-камісараў УНР, Армэніі, Малдовы, Польшчы, ад мусульман, Летувы, Эстоніі, ад казакаў, Грузіі, ад сыбіракоў. Беларусь прадстаўляў Павал Данатавіч Манцэвіч.

Remove ads

Дзейнасьць

2 лютага 1918 году загадам № 1436 з 4-га Армейскага корпусу пачалося фармаваньне Беларускай дывізіі расейскага войска на тэрыторыі Малдаўскай Рэспублікі і Румыніі. Дывізію плянавалі перакінуць у лютым 1918 году ў Менск на дапамогу Цэнтральнай беларускай вайсковай радзе дзеля барацьбы з польскімі баявікамі з мэтай распаўсюджаньня беларускай улады на ўсё места. Але не атрымалася. Дывізія была інтэрнаваная Каралеўствам Румыніяй.

Remove ads

Сябры

Старшыні камісіі

Сакратары[a]

  • Паручнік 117-га пяхотнага Яраслаўскага палку Ленчыёні (Ленчыоні (Ленчыолі)[1]; 9 студзеня—17 студзеня 1918 году).

Сябры

  • Падпалкоўнік 4-га марскога палку Чуніхін (зь 9 студзеня1918 году).
  • Штабс-капітан 481-га пяхотнага Мяшчэрскага палку Манцэвіч (зь 9 студзеня1918 году).
  • Штабс-ротмістар 11-га Ізюмскага гусарскага палку Пажарскі (зь 9 студзеня1918 году).
  • Паручнік 117-га пяхотнага Яраслаўскага палку Гаранскі (зь 9 студзеня1918 году).
  • Старшыня франтавое Беларускай Рады па назначэньні апошняй (зь 9 студзеня1918 году).
  • Падпалкоўнік Загароўскі (з 24 лютага 1918 году).
  • Штабс-капітан Гарц (Гартц[1];з 24 лютага 1918 году).
Remove ads

Заўвагі

  1. У дакумэнтах, якія былі апублікаваныя ў «Крывічы» пасада напісаная ў форме «сэкрэтар»

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads