Алаіза Пашкевіч

беларуская паэтка, грамадзкая дзяячка From Wikipedia, the free encyclopedia

Алаіза Пашкевіч
Remove ads

Алаі́за Сьцяпа́наўна Пашке́віч (псэўданім: Цётка; 15 ліпеня 1876, фальварак Пешчын пад Лідай (цяпер Шчучынскі раён) — 5 лютага 1916) — беларуская паэтка, пісьменьніца, грамадзкая дзяячка.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Псэўданімы ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася ў шляхецкай сям’і. Скончыла Віленскую прыватную сяміклясавую вучэльню В. Прозаравай. Настаўнічала ў вёсцы. У 1902—1904 вучылася на вышэйшых адукацыйных курсах П. Лесгафта ў Пецярбургу. Атрыманыя веды па мэдыцыне, гігіене, пэдагогіцы, батаніцы пасьля пасьпяхова выкарыстоўваліся Алаізай у жыцьці. У час вучобы А. Пашкевіч у Пецярбургу аформіўся і дзейнічаў студэнцкі «Круг беларускай народнай прасьветы і культуры», А. Пашкевіч была адной зь яго ўдзельнікаў. Асяродзьдзе гэтага гуртка шмат у чым вызначыла яе грамадзянскую пазыцыю — актыўная барацьба з царызмам, сацыяльнае вызваленьне працоўных, нацыянальнае вызваленьне беларусаў. Тады ж пачалася і літаратурная творчасьць А. Пашкевіч. У нелегальных выданьнях гуртка — «Каляднай пісанцы» і «Велікоднай пісанцы» — былі зьмешчаны яе вершы «Мужык не зьмяніўся», «Музыкант беларускі», «Нямаш, але будзе». Курсаў П. Лесгафта А. Пашкевіч ня скончыла, але здала экстэрнам экзамэн за поўны курс пецярбурскай Аляксандраўскай жаночай гімназіі.

У 1904 А. Пашкевіч пераехала ў Вільню, дзе распачала актыўную прапагандысцкую работу, адначасова працавала фэльчаркай у Нова-Віленскай бальніцы. У 1904—1905 — дзяячка Беларускай сацыялістычнай грамады. Пад пагрозай арышту была вымушана ў 1905 на нейкі час пакінуць Вільню, але хутка вярнулася і прыняла ўдзел у выпуску першай беларускай газэты «Наша доля». Потым вымушаная эміграваць, едзе ў Галіцыю, дзе паступае (1905) на філязофскі факультэт Львоўскага ўнівэрсытэту. Займаецца вывучэньнем беларускага тэатра і фальклёру. Матэрыяльная незабясьпечанасьць, напружаная творчая праца абвастраюць хваробу лёгкіх. У 1908—1909 А. Пашкевіч жыве ў Кракаве, вучыцца ў Ягелонскім унівэрсытэце (да 1911), пад чужым пашпартам наведвае Расейскую імпэрыю. У эміграцыі ўзяла шлюб зь летувіскім інжынэрам С. Кайрысам. Прозьвішча мужа дазволіла ёй зноў вярнуцца ў Беларусь, дзе ў 1914 яна пачынае выдаваць у Менску часопіс для моладзі «Лучынка». Каб паправіць здароўе, на некаторы час зноў выяжджае ў Фінляндыю і Швэцыю. У 1915 А. Пашкевіч прыкладае шмат намаганьняў для арганізацыі беларускіх школаў і настаўніцкіх курсаў у Вільні, дапамагае ў стварэньні прытулкаў, як сястра міласэрнасьці даглядае хворых у тыфозным бараку. У 1916 памёр бацька, і Алаіза паехала на ягонае пахаваньне. У Лідзкім павеце лютавала эпідэмія тыфу. А. Пашкевіч засталася, каб дапамагчы хворым, але сама заразілася і памерла. Пахаваная ў Старым Двары пад Лідай.

Remove ads

Творчасьць

Thumb
Алаіза Пашкевіч. 1904 г.

Самымі раньнімі зь вядомых вершаў А. Пашкевіч (Цёткі) лічацца «Лета» і «Восень», апублікаваныя ў зборніку «Скрыпка беларуская» (1906). У іх па-майстэрску перададзены асобныя моманты сялянскай працы, апісваюцца летнія ігрышчы і восеньскі кірмаш. У цэлым зборнік увасабляе адраджэнскую плынь у творчасьці Цёткі. Амаль адначасова зь ім быў надрукаваны яе другі паэтычны зборнік — «Хрэст на свабоду» (1906), які прадстаўляе рэвалюцыйна-змагарскі напрамак яе творчасьці. Уключаныя ў яго вершы «Хрэст на свабоду», «Мора», «Пад штандарам» — сапраўдныя шэдэўры рэвалюцыйна-агітацыйнай паэзіі. Упершыню яны былі раздрукаваны тысячамі экзэмпляраў і распаўсюджваліся сярод паднятых на рэвалюцыйнае змаганьне ў 1905. Асноўныя матывы паэзіі Цёткі — любоў да Радзімы, да прыроды, самаахвярнае служэньне народу. Рэвалюцыйная палымянасьць і тонкі лірызм, спалучэньне імпульснай лірыкі і пяшчотных вобразаў — характэрныя рысы яе лірыкі. Цётка — адна з пачынальніц беларускай прозы. Яе апавяданьні адлюстроўваюць настроі студэнцкай моладзі («Зялёнка»), цяжкі вясковы побыт («Навагодні ліст»), гаротны лёс дзяцей, замучаных нечалавечымі ўмовамі жыцьця ў капіталістычным грамадзтве («Міхаська»). Апавяданьне «Прысяга над крывавымі разорамі» таксама, як і названыя вышэй вершы, друкавалася ў якасьці пракламацыі. Пяру Цёткі належаць кніжкі і падручнікі для дзяцей («Лемантар», «Гасьцінец для малых дзяцей», «Першае чытаньне для дзетак беларусаў»), публіцыстычныя артыкулы і нарысы, дасьледаваньні па гісторыі беларускага тэатра.

Remove ads

Ушанаваньне памяці

У гонар Алаізы Пашкевіч пастаўлены помнікі ў Шчучыне (аўтар — скульптар Алесь Ліпень), мястэчку Астрына, вёсцы Шастакоўцы й названыя вуліцы ў Менску, Маладэчне й Гародні.

На будынку старога корпусу Львоўскага ўнівэрсытэту ўсталяваная мэмарыяльная шыльда ў гонар Алаізы Пашкевіч.

Вобраз Цёткі ўвасоблены ў літаратурных творах — вершах (у тым ліку Янкі Купалы), аповесьцях і раманах («На струнах буры» і «Стану песьняй» Лідзіі Арабей, «Крыж міласэрнасьці» Валянціны Коўтун), у жывапісе (Леаніда Шчамялёва, Міколы Купавы, Янкі Раманоўскага і інш.)

Па раману Валянціны Коўтун «Крыж міласэрнасьці» (1988—1996) кінастудыя «Беларусьфільм» зьняла чатырох сэрыйны мастацкі фільм «Крыж міласэрнасьці», пра жыцьцё й творчы шлях Алаізы Пашкевіч.

Творы

Пераклады на расейскую мову

  • Избранное: стихотворения. Рассказы. Путевые очерки: перевод с белорусского / Тётка; Уклад. і прадм. С. Александровіча. — М.: Художественная литература, 1976. — 221 с.
  • Избранное («Скрыпка беларуская»; «Хрэст на свабоду»; вершы, 1903—1915; апавяданьні, артыкулы) / Тётка; Прадм. А. А. Лойка; перакл. з бел. П. Кашаля. — Мн.: Юнацтва, 1986. — 222 с.
  • Тётка (Алоиза Степановна Пашкевич) (1876—1916) // Уклад. Э. К. Дарашэвіч і інш.; рэд.кал.: М. А. Лазарук адк.рэд. і інш. Антология педагогической мысли Белорусской ССР. — М.: 1986. — С. 258—264.

Пераклады на ўкраінскую мову

  • Тетка.(Пашкевич,Алоиза Степановна.) Избранное / пераклад Р. М. Лубкивского. — Киів}: Дніпро, 1976. — 136 с. — 3000 ас.

Крытыка, рэцэнзіі

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads