Беларуская служба «Радыё Швэцыя»
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Белару́ская слу́жба «Ра́дыё Швэ́цыя» (па-швэдзку: SR International Vitryska Redaktionen) — беларускамоўная радыёперадача ў структуры «Радыё Швэцыя». Дзейнічала ў 2004—2009 роках.
Remove ads
Мінуўшчына
Швэдзкае радыё распачало трансьляваньне на замежжа ў 1938 року. Першыя праграмы былі на швэдзкай мове. У 1939 быў створаны Канал замежнага вяшчаньня Швэдзкага радыё і зьявіліся трансьляцыі на ангельскай.
Ідэя распачаць вяшчаньне па-беларуску зьявілася ў 1999 року, калі на працу ў расейскую службу швэдзкага радыё ўладкаваўся Дзьмітры Плакс[1]. Сярод прыхільнікаў стварэньня беларускамоўнай перадачы была кіраўнічка расейскае рэдакцыі Вікторыя Рынкус[2]. Першая праграма на беларускай мове выйшла ў этэр 7 лістапада 2004. Заснавальнікам і фактычным кіраўніком стаў Дзьмітры Плакс.
Беларуская служба «Радыё Швэцыя» выходзіла 4 разы на тыдзень (з суботы да аўторку) на кароткіх хвалях. Адпаведныя праграмы магчыма было слухаць таксама ў інтэрнэце. Штат беларускай праграмы складалі два чалавекі і яшчэ два былі пазаштатнымі журналістамі. У сваіх нарысах і рэпартажах супрацоўнікі беларускай службы асьвятлялі жыцьцё беларускай дыяспары, а таксама беларуска-швэдзкія дачыненьні.
У чэрвені 2009 року новы кіраўнік міжнароднага каналу «Радыё Швэцыя» Інгемар Лёфгрэн абвясьціў пра намер спыніць вяшчаньне беларускай перадачы[3]. Гэтае рашэньне было нэгатыўна ўспрынятае беларускай дыяспарай, а таксама слухачамі ў Беларусі[4], Згуртаваньнем беларусаў сьвету «Бацькаўшчына», Таварыствам беларускай мовы[2]. Швэдзкія студэнты нават стварылі сайт па зборы подпісаў супраць закрыцьця беларускае службы[4][5]. 1 верасьня 2009 Беларуская служба «Радыё Швэцыя» спыніла сваё існаваньне.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads