Беларуская хата (1926)

беларускі часопіс у Вільні From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Белару́ская ха́та» — заходнебеларуская газэта орган незалежнай дэмакратычнай Беларускай думкі. Выдавалася з 7 кастрычніка 1926 году ў Вільні на беларускай мове раз на тыдзень. Выданьне спынена на № 3 19 снежня 1926. Друкарня «Новачэсна» Біскупья 12, Вільня.

Хуткія факты Тып, Выдавец ...
Remove ads

Зьмест

Рубрыкі — агляд прэсы, апошнія навіны, бібліяграфія, за тыдзень, палітычная хроніка, тутэйшая хроніка. На старонках газэты зьмяшчаліся навіны з Польшчы й з-за мяжы, інфармацыя «З украінскага жыцьця», юрыдычныя й гаспадарчыя парады[1]. Артыкул «У 20-я ўгодкі беларускай прэсы» у першым нумары газэта прысьвяціла першай легальнай беларускай газэты «Наша доля», у якім паведамлялася, што праз 20 гадоў колькасьць беларускіх пэрыядычных часопісаў і газэт дасягнула 119 і 35 аднадзёнак, і артыкул ў сувязі з 20-годдзем паэтычнай дзейнасьці Якуба Коласа[2]. Крытычны нарыс Макара Краўцова пра творчасьць Натальлі Арсенневай падпісан псэўдонімам Язэп Сьвятазар[3]. Апавяданьне пад псэўдонімам Г-ка «Татунькіна місія»[4][5]. Байкі Балеслава Друцкага[6][7].

Remove ads

Рэдактары-выдаўцы

Рэдактары-выдаўцы — Аляксей Кабычкін №№ 1, 2 й М. Малейка. № 3.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads