Беларуская хрысьціянская дэмакратыя (1927)
беларуская правацэнтрысцкая партыя пачатку XX стагодзьдзя From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Беларуская хрысьціянская дэмакратыя (БХД) — беларускі права-цэнтрысцкі палітычны рух, які зьявіўся ў пачатку XX стагодзьдзя.
Беларускі хрысьціянскі палітычны рух паўстаў у пачатку XX стагодзьдзя ў асяродках беларускіх студэнтаў-тэолягаў і сэмінарыстаў. Намаганьнямі беларускай каталіцкай грамады ў Вільні выдавалася штотыднёвая газэта «Беларус», прыкладна ў 1917 годзе ў Петраградзе прадстаўнікі беларускай дыяспары на чале з ксяндзамі А. Станкевічам і Вінцэнтам Гадлеўскім заснавалі партыю Хрысьціянска-дэмакратычная злучнасьць (БХЗ). Прадстаўнікі хрысьціянскіх дэмакратаў уваходзілі ў Беларускі нацыянальны камітэт, удзельнічалі ў Першым Усебеларускім зьездзе ў Менску ў сьнежні 1917 году. У 1918 годзе хрысьціянскія дэмакраты віталі акт абвяшчэньня незалежнай беларускай дзяржавы — БНР[1].
На базе БХЗ 6 лістапада 1927 году ў Вільні была заснаваная партыя Беларуская хрысьціянская дэмакратыя. Ад таго часу партыя вяла актыўную дзейнасьць у Заходняй Беларусі.
З студзеня 1935 году БХД дзейнічала пад назвай «Беларускае народнае аб’яднаньне» (БНА). Партыя выступала за эвалюцыйны шлях разьвіцьця грамадзтва і за парлямэнцкія формы барацьбы. Выступала за аб’яднаньне ўсіх беларускіх земляў у адзіную этнічную дзяржаву.
Пасьля ўзьяднаньня Беларусі ў 1939—1940 гадах многія лідэры і актывісты БХД за сваю дзейнасьць былі рэпрэсаваныя савецкім, а пасьля і нацысцкім рэжымам, у 1940 годзе партыя спыніла сваё існаваньне[2]. У савецкія часы гісторыя БХД замоўчвалася.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads