Беларускі народны трыбунал
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Беларускі народны трыбунал — беларуская грамадзянская ініцыятыва, якая займаецца зборам інфармацыі пра злачынствы рэжыму Лукашэнкі. Трыбунал рыхтуе матар’ялы для міжнароднай грамадзкасьці і для будучага суду, а таксама займаецца распрацоўкай праграмы дапамогі для тых, хто пацярпеў за саой удзел у пратэстах супраць рэжыму ў Беларусі[2].
Публічнымі чальцамі трыбуналу зьяўляюцца былы намесьнік камандзіра баявой групы антытэрарыстычнага аддзелу МУС Беларусі Ігар Макар і былы начальнік СІЗА № 1 г. Менску Алег Алкаеў, палітычныя ўцекачы.
Remove ads
Дзейнасьць
Беларускі народны трыбунал правёў расьсьледваньне забойства пратэстоўца Аляксандра Тарайкоўскага, які быў застрэлены сілавікамі падчас пратэстаў 10 жніўня 2020 году[3].
У студзені 2021 году Трыбунал апублікаваў аўдыёзапіс 2012 году, на якім старшыня КДБ Беларусі Вадзім Зайцаў ставіў супрацоўнікам КДБ задачы па забойствах апанэнтаў рэжыму Лукашэнкі, у тым ліку журналіста Паўла Шарамета. У 2016 годзе Шарамет быў забіты ў Кіеве менавіта тым спосабам, пра які на запісе разважаў Зайцаў, заказчыкаў забойства ўсталяваць не ўдалося[3][4].
Remove ads
Мэты і задачы
У якасьці мэтаў і задачаў Беларускі народны трыбунал заяўляе наступныя:
1. Усталяваньне абставінаў злачынстваў, зьдзейсьненых рэжымам Аляксандара Лукашэнкі, з асаблівай увагай да злачынстваў, зьвязаных з выкраданьнямі й забойствамі, і выяўленьне месцаў пахаваньняў забітых. У тым ліку Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Зьмітра Завадскага.
2. Забесьпячэньне максымальнага збору рэчыўных доказаў, паказаньняў сьведкаў і іншых доказаў, якія дазваляюць прад’явіць абвінавачваньне асобам, вінаватым у зьдзяйсьненьні злачынстваў.
3. Усталяваньне і садзейнічаньне затрыманьню асобаў, падазраваных або вінаватых у зьдзяйсьненьні злачынстваў, і перадача іх у адпаведныя сьледчыя органы Рэспублікі Беларусь.
4. Вызначэньне ступені вінаватасьці службовых асобаў, злачынная бязьдзейнасьць якіх прывяла да стварэньня абставінаў рэзанансных справаў.
5. У сваёй дзейнасьці члены народнага трыбунала кіруюцца нормамі права, прадугледжанымі Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, а таксама Крымінальным кодэксам і Крымінальна-працэсуальным кодэксам Рэспублікі Беларусь, якія прадугледжваюць удзел грамадзян у барацьбе са злачыннасьцю.
Remove ads
Рэакцыя ўладаў
У ліпені 2022 году інтэрнэт-рэсурс праекта ўнеслі ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў[5]. У 2024 годзе сайт Беларускага народнага трыбунала быў заблакаваны ў Беларусі[6], а сам праект быў абвешчаны «экстрэмісцкім фармаваньнем»[7].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads