Юры Захаранка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Юры Мікалаевіч Захаранка (4 студзеня 1952 — 7 траўня 1999 (?)) — палкоўнік, былы міністар унутраных справаў Беларусі й апазыцыйны палітык, зьнік у 1999 годзе.

Хуткія факты Міністар унутраных справаў Рэспублікі Беларусь, Прэзыдэнт ...
Remove ads

Біяграфія

Thumb
Дэманстранты ў Варшаве з партрэтамі загінулых беларускіх палітыкаў, 12 сьнежня 2003 году. Партрэт Юрыя Захаранкі першы зьлева.
Thumb
Выступ у Варшаве ў памяць загінулых, 7 ліпеня 2004 году.

Юры Захаранка нарадзіўся ў мястэчку Васілевічы Рэчыцкага раёну. З 1977 году — сьледчы ў Шацілавічах, Гомелі, начальнік сьледчага аддзела.

У момант, калі Беларусь атрымала незалежнасьць, Захаранка быў намесьнікам старшыні міжрэгіянальнага аддзелу па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю МУС СССР. 28 ліпеня 1994 году ўказам прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі №11 прызначаны Міністрам унутраных справаў Беларусі. 5 жніўня 1994 году ўказам прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі №22 нададзена званьне генэрал-маёр. 16 кастрычніка 1995 году ўказам прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі №424 звольнены з пасады Міністра ўнутраных справаў Беларусі. 16 красавіка 1996 году ўказам прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі №149 зьніжаны ў званьні да палкоўніка й звольнены зь Міністэрства ўнутраных справаў.

Захаранка далучыўся да апазыцыі й быў абраны ў склад кіраўніцтва Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Маючы падтрымку й аўтарытэт сярод вайскоўцаў і сілавых структураў, Захаранка быў небясьпечным праціўнікам для прэзыдэнта А. Лукашэнкі.

Юры Захаранка быў скрадзены ўвечары 7 траўня 1999 году. Паводле словаў палітычнага эмігранта й былога начальніка СІЗА №1 Алега Алкаева, Юры Захаранка быў выкрадзены, а пасьля гэтага расстраляны паводле загадаў людзей, набліжаных да Аляксандра Лукашэнкі.

Сям’я Юрыя Захаранка — жонка, дзьве дачкі й унукі — ад 2000 году жывуць у Нямеччыне, дзе атрымалі палітычны прытулак. Маці Ўльяна Рыгораўна памерла ў 2018 на 95-м годзе жыцьця[2].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads