Пішчалаўскі замак

From Wikipedia, the free encyclopedia

Пішчалаўскі замак
Remove ads

Пішча́лаўскі за́мак — помнік рэтраспэктыўна-замкавага стылю з элемэнтамі клясыцызму ў Менску. У будынку месьціцца сьледчы ізалятар (СІЗА) № 1. Таксама вядомы замак пад назовам «Валадарка» (бо месьціцца на вуліцы Валадарскага).

Турма
Пішчалаўскі замак
Thumb
Пішчалаўскі замак у пачатку XX стагодзьдзя
КраінаБеларусь
ГорадМенск
Адрасвуліца Валадарскага
Каардынаты53°53′56″ пн. ш. 27°32′53″ у. д.
Архітэктурны стыльраньні клясыцызм
Аўтар праектуКазімер Хршчановіч
ЗаснавальнікРудольф Пішчала[1]
Дата заснаваньня1825
Будаваньне???—1825 гады
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Пішчалаўскі замак на мапе Беларусі
Thumb
Пішчалаўскі замак
Пішчалаўскі замак
Пішчалаўскі замак на Вікісховішчы
Thumb
Пішчалаўскі замак, малюнак XIX ст.
Thumb
Пішчалаўскі замак у пачатку XX стагодзьдзя
Remove ads

Гісторыя

  • 1825 — збудаваны па праекце архітэктара Казімера Хршчановіча (па замове памешчыка Рудольфа Пішчалы, у гонар якога й назвалі Пішчалаўскім замкам) на тагачаснай ускраіне Менску на гары ў Раманаўскім прадмесьці ў якасьці Менскай губэрнскай турмы.
  • 18301831 — праз турму праходзілі ўдзельнікі Лістападаўскага паўстаньня.
  • 18631864 — турма поўнілася паўстанцамі 1863—1864 гадоў.
  • 19051907 — у турме быў арганізаваны камітэт Чырвонага крыжа.
  • 1917 — царская ахова была замененая на дабраахвотнікаў, а пазьней зь вязьняў турмы была сфармаваная менская міліцыя.
  • З 1999 — пачалі распрацоўвацца пляны па пераносе турмы з замку.
  • 20 красавіка 2008 — абвалілася заходняя вежа галоўнага будынка. Паводле афіцыйнай вэрсіі прычынай стала састарэласьць збудаваньня[2].
Remove ads

Архітэктура

Пішчалаўскі замак уяўляе сабою даволі вялікі прастакутны трохпавярховы аб’ём, накрыты чатырохсхільным дахам. Па чатырох кутах да гмаха прыбудаваны масіўныя цыліндрычныя вежы з дэкаратыўным завяршэньнем у выглядзе зубцоў і нізкім шатровым дахам. Вонкавая апрацоўка фасадаў даволі сьціплая і абмяжоўваецца гарызантальнай цягай-карнізам між другім і трэцім паверхамі, дэкаратыўнымі ваконцамі-байніцамі на вежах.

З паўночна-ўсходняга боку да асноўнага гмаху прыбудаваны двухпавярховы аб’ём, які з боку вуліцы мае завяршэньне ў выглядзе нізкага трохкутнага франтону і апрацаваны рустам на ўзроўні першага паверху. Звонку замак абнесены высокай мураванай сьцяною.

Remove ads

Вядомыя вязьні

Глядзі Катэгорыя:Вязьні Валадаркі

Вязьні часоў Расейскай Імпэрыі

Вязьні рэжыму Лукашэнкі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads