Беларусы Сібіры

беларуская дыяспара ў Сібіры From Wikipedia, the free encyclopedia

Беларусы Сібіры
Remove ads

Белару́сы Сібі́ры, таксама Белару́сы Сыбі́ру[1][a], або Беларусы Сыбіры[2] — беларуская дыяспара ў Сібіры.

Хуткія факты Рэгіёны пражываньня, Мовы ...

Вышлыя зь Беларусі зьявіліся ва Ўсходняй Сібіры ў складзе першых экспэдыцыяў казакоў і першапраходцаў. Па дадзеных Усерасейскага перапісу насельніцтва 2010 года, у Іркуцкай вобласьці пражывае 7929 беларусаў (гл. таксама Беларусы Іркуччыны). У Іркуцку дзейнічае рэгіянальная грамадзкая арганізацыя Іркуцкае таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага[3].

Remove ads

Гісторыя

Мінуўшчына

У другой палове XVI і XVII стагодзьдзяў паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскай дзяржавай неаднаразова ўзьнікалі ўзброеныя канфлікты. Палонных беларусаў (ліцьвінаў) нярэдка адпраўлялі ў Сыбір у якасьці служылых людзей, таму сярод першапраходцаў і будаўнікоў першых сыбірскіх местаў была досыць вялікая колькасьць продкаў сучасных беларусаў.

Многія ліцьвіны, што трапілі ў Сыбір былі найбольш адукаванай праслойкай ейнага насельніцтва. Значная іх частка на Радзіме належала да саслоўя служылай шляхты. Дзякуючы гэтаму яны прымалі актыўны ўдзел у грамадзкім жыцьці першых сыбірскіх местаў і астрогаў, выконвалі адказныя дзяржаўныя даручэньні.

Пасьля Нацыянальнага Вызваленчага Паўстаньня 1863—1864 гадоў маскавіты вывезьлі шмат беларусаў у Сыбір. Сярод іх былі й тыя, хто актыўна падтрымаў дзеяньні лідэра нацыянальна-вызваленчага руху, нацыянальнага героя Беларусі — Кастуся Каліноўскага. У Іркуцк быў сасланы адзін зь ягоных найбліжэйшых памочнікаў, стрыечны брат Юзаф Каліноўскі. Гэтая хваля ссыльных зь Беларусі падарыла Сыбіры некалькі выбітных навукоўцаў[4].

Цяпершчына

У 1994 годзе ствараецца культурна-асьветніцкае таварыства «беларусы Сыбіры», якое ўзначаліў Уладзімір Васільевіч Галуза. Грамадзтва стала адным ініцыятараў стварэньня Асацыяцыі нацыянальна-культурных аўтаноміяў і нацыянальных арґанізацыяў места й вобласьці, а Ўладзімір Васільевіч Галуза — ейным першым кіраўніком.

Пасьля прыняцьця Закона «Аб нацыянальна-культурнай аўтаноміі» ў 1997 годзе ствараецца Навасыбірская мясцовая нацыянальна-культурная аўтаномія беларусаў, якая праз два гады пераўтворыцца ў Навасыбірскую рэґіянальную нацыянальна-культурную аўтаномію беларусаў. У 1999 адкрываецца «Беларускі культурны цэнтар». У 2001 годзе ствараецца грамадзкая арґанізацыя «Беларускі культурна-асьветніцкі цэнтар у імя сьвятой Эўфрасіньні Полацкай»[5]

Remove ads

Заўвагі

  1. Паводле некаторых крыніцаў Сыбір — мужчынскага роду, паводле іншых — жаночага, з-за гэтага ёсьць два варыянты канчаткаў: -у для мужчынскага роду, -ы — для жаночага

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads