Беларусь на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 году

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Беларусь на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 году прадстаўлялі 27 спартоўцаў у 5 відах спорту: біятлёне, фрыстайле, лыжных гонках, горных лыжах і шорт-трэку. У 2010 годзе ад Беларусі выступаў 51 спартовец у 6 відах спорту, у Сочы не кваліфікаваліся прадстаўнікі хакею з шайбай і канькабежнага спорту, затое атрымалі права на ўдзел спартоўцы ў шорт-трэку. Сьцяганосцам зборнай на цырымоніі адкрыцьця быў чэмпіён зімовых Алімпійскіх гульняў 2010 году фрыстайліст Аляксей Грышын.

Выступленьне беларускай зборнай сталася найпасьпяховейшым за гады ўдзелу ў зімовых Алімпіядах — 8-ае месца ў мэдалёвым заліку з 5 залатымі і адным бронзавым мэдалём. Тры залатыя мэдалі заваявала Дар’я Домрачава (біятлён), па адным — Ала Цупер і Антон Кушнір (фрыстайл, акрабатыка). Бронза ў Надзеі Скардзіны (біятлён)[1].

Remove ads

Біятлён

Беларусь атрымала права заявіць на гульні па 5 спартоўцаў у мужчынскіх і жаночых спаборніцтвах, пры гэтым стартаваць у кожнай гонцы можа ня больш за 4 чалавекі[2]. Наступныя спартоўцы заяўленыя для ўдзелу ў гульнях[3]:

Жанчыны

Больш інфармацыі Спартоўцы, Спаборніцтва ...

Мужчыны

Больш інфармацыі Спартоўцы, Спаборніцтва ...

Мяшаная эстафэта

Больш інфармацыі Спартоўцы, Стральба ...
Remove ads

Горныя лыжы

Беларусь атрымала па адной квоце сярод мужчынаў і сярод жанчынаў[4][5].

Жанчыны

Больш інфармацыі Спартоўцы, Спаборніцтва ...

Мужчыны

Больш інфармацыі Спартоўцы, Спаборніцтва ...
Remove ads

Лыжныя гонкі

Беларусь атрымала шэсьць квотаў[4][6][7].

Жанчыны

Больш інфармацыі Спартоўцы, Спаборніцтва ...

Мужчыны

Больш інфармацыі Спартоўцы, Спаборніцтва ...

Фрыстайл

Беларусь атрымала сем квотаў у акрабатыцы (чатыры мужчынскія, тры жаночыя)[4][8][9].

Жанчыны

Больш інфармацыі Спартоўцы, Спаборніцтва ...

Вольга Капусьціна атрымала права на ўдзел у спаборніцтвах па акрабатыцы, але не змагла выступіць з-за траўмы[10].

Мужчыны

Больш інфармацыі Спартоўцы, Спаборніцтва ...
Remove ads

Шорт-трэк

Беларусь атрымала дзьве квоты ў бегу на 1500 м (мужчынская і жаночая)[11][12].

Жанчыны

Больш інфармацыі Спартоўцы, Спаборніцтва ...

Мужчыны

Больш інфармацыі Спартоўцы, Спаборніцтва ...
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads