Аляксей Іваноў
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксей Іваноў (нар. 19 лютага 1997 году) — беларускі футбаліст, абаронца мазырскай «Славіі».
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Выхаванец футбольнага клюбу «Менск», з 2014 году пачаў выступаць за клюбны дубль і хутка замацаваўся ў ягоным складзе. 8 лістапада 2014 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе ў асноўнай камандзе «Менску», выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць магілёўскага «Дняпра» (2:0). У сэзоне 2015 году працягваў гуляць за дубль, таксама выйшаў на замену ў адным матчы Найвышэйшай лігі. У ліпені 2016 году на правах арэнды далучыўся да берасьцейскага «Дынама»[4], дзе замацаваўся ў асноўным складзе на пазыцыі левага абаронцы. У студзені 2017 году быў выкуплены берасьцейскім клюбам[5]. У першай палове сэзона 2017 году зьяўляўся на полі нерэгулярна, а потым увогуле страціў месца ў асноўным складзе і пачаў выступаць за дубль.
У пачатку 2018 году прайшоў два турэцкія зборы з «Дынама», пасьля чаго ў лютым 2018 году далучыўся да сталічнага «Промня», які неўзабаве дамовіўся аб арэндзе абаронцы на сэзон 2018 году[6]. У «Промні» замацаваўся ў пачатковым складзе. У сьнежні 2018 году па заканчэньні арэнды вярнуўся ў Берасьце[7]. У першай палове 2019 году выступаў за дубль дынамаўцаў, за асноўную каманду згуляў толькі ў адным матчы Кубка Беларусі. У жніўні 2019 году скасаваў кантракт зь берасьцейскім клюбам і неўзабаве ў якасьці свабоднага агента вярнуўся ў «Менск»[8]. У 2019 годзе звычайна гуляў у першай адзінаццытцы менчукоў, а ў сэзоне 2020 году часьцей заставаўся на лаўцы запасных.
У студзені 2021 году падпісаў кантракт з «Гомлем»[9], дзе хутка замацаваўся ў стартавым складзе. У студзені 2022 году перайшоў у «Тарпэда-БелАЗ»[10]. Пачынаў сэзон 2022 году ў пачатковым складзе каманды, а зь лета часьцей заставаўся на лаве запасных. У сьнежні 2022 году па заканчэньні кантракту пакінуў жодзінскі клюб[11]. У студзені 2023 году стаў гульцом мазырскай «Славіі»[12], з трэнэрам якой Іванам Біёнчыкам працаваў раней у «Промні» і «Гомлі». У студзені 2024 году падоўжыў кантракт з клюбам[13], застаючыся адным з асноўных абаронцаў каманды.
Міжнародная
Увосень 2015 года ў складзе зборнай Беларусі (да 19 гадоў) браў удзел у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы, дзе адзначыўся голам у браму зборнай Сан-Марына. 11 лістапада 2016 году дэбютаваў у зборнай Беларусі (да 21 году) ў таварыскім матчы супраць зборнай Украіны, адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў на пазыцыі левага абаронцы.
Remove ads
Дасягненьні
«Дынама» Берасьце:
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2017
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads