Беларусь (радыё)
беларуская радыёстанцыя From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ра́дыё «Белару́сь» — дзяржаўная радыёстанцыя Беларусі, заснаваная ў 1962 годзе.
Да зьяўленьня нямецкамоўных перадачаў у сакавіку 1985 году вяшчала выключна па-беларуску[2]. У 1998 годзе дадалося ангельска- і расейскамоўнае вяшчаньне, у 2006-м — польскамоўнае, у 2010-м — гішпанска- і францускамоўнае. У студзені 2005 году пачалося сеціўнае вяшчаньне[3]. Мае перадачу з урокамі беларускай мовы для замежных небеларускамоўных слухачоў[4]. На 12 траўня 2007 году мела 27 супрацоўнікаў і 19 гадзінаў вяшчаньня за суткі: 9 — у этэры, 10 — у сеціве па-ангельску[5].
Remove ads
Перадачы
- Беларусы ў сьвеце[6] (аўтар Тацяна Гаргалык);
- Беларусь ад «А» да «Я»[7] (аўтар Алесь Бадак);
- Беларусь прапануе[8] (аўтар Алесь Бадак);
- Беларусь у люстэрку падзеяў (аўтар Тацяна Чабатар);
- Дзень за днём (вядоўца Аляксей Кулік);
- З каранёў славянскіх[9] (аўтар Тацяна Сівец)
- З парлямэнцкай залы (вядоўца Вячаслаў Мацюшэнка);
- Магія слова[10] (аўтар Алесь Бадак);
- На абсягах культуры (вядоўца Вольга Блажэвіч)
- На службе Айчыне[11] (аўтар Раман Яніў);
- Нараджэньне зоркі (вядоўца Зьміцер Абрамчык);
- Пад зоркай юнацтва (вядоўца Тацяна Валасьнік);
- Сацыяльнае партнэрства[12] (аўтар Рыгор Міцюшнікаў);
- Спартовая панарама[13] (аўтар і вядоўца Яўген Калечыц);
- Геастратэгія: у кантэксьце супрацоўніцтва[14] (аўтар Аляксей Кулік).
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads