Беластоцкая ратуша
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Беластоцкая ратуша — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя у Беластоку, адзін з сымбаляў места. Знаходзіцца на гістарычным Рынку[a]. Арыгінальны будынак існаваў да другой святовай вайны, калі была пашкоджана вежа. У 1954–1958 гадах скончылася рэканструкцыя ратушы.
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Беластоцкая ратуша | |
![]() Беластоцкая ратуша | |
Краіна | Польшча |
Места | Беласток |
Каардынаты | 53°07′56.5″ пн. ш. 23°09′31.3″ у. д. |
Архітэктурны стыль | Поздняе Барока |
Аўтар праекту | Ян Генрык Клем |
Дата заснаваньня | 1745–1761 |
Будаваньне | 1745—1761 гады |
Сайт | Афіцыйны сайт |
Беластоцкая ратуша на мапе Польшчы ![]() ![]() Беластоцкая ратуша |
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Пабудавана паміж 1745 і 1761 гадамі, з гадзіннікавай вежай. Фундатар - гетман Ян Клеменці Браніцкі, спраектаваў - Ян Генрык Клем. Вежа была знесена падчас Другой сусветнай вайны, рэканструявана паміж 1954 і 1958 гадамі паводле праекта архітэктаркі Крысціны Хойнацкай. Будынак ніколі не служыў месцам размяшчэння мескіх улад. Першапачаткова ён служыў камерцыйным мэтам — у ім размяшчаліся гандлёвыя кропкі, а інтэр'ер ратушы выкарыстоўваўся як рынак. Побач стаяў будынак мескіх вагаў. Вежа выкарыстоўвалася пажарнымі, якія назіралі з яе за местам.
Найноўшы час
У цяперашні час у ратушы знаходзіцца Падляскі музей у Беластоку (аддзел археалогіі і галерэя польскага жывапісу. Ратуша — адзін з пунктаў Шляху габрэйскае спадчыны ў Беластоку, адкрытага ў чэрвені 2008 года. Шлях быў распрацаваны групай валанцёраў - дактарантаў і студэнтаў Беластоцкага Універсітэту.
Remove ads
Сучасныя здымкі
- Сучасныя здымкі
- Агульны выгляд
- У цэнтры рынку
- Ля фантану
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads