Беластоцкая ратуша

From Wikipedia, the free encyclopedia

Беластоцкая ратуша
Remove ads

Беластоцкая ратуша — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя у Беластоку, адзін з сымбаляў места. Знаходзіцца на гістарычным Рынку[a]. Арыгінальны будынак існаваў да другой святовай вайны, калі была пашкоджана вежа. У 1954–1958 гадах скончылася рэканструкцыя ратушы.

Помнік грамадзянскай архітэктуры
Беластоцкая ратуша
Thumb
Беластоцкая ратуша
КраінаПольшча
МестаБеласток
Каардынаты53°07′56.5″ пн. ш. 23°09′31.3″ у. д.
Архітэктурны стыльПоздняе Барока
Аўтар праектуЯн Генрык Клем
Дата заснаваньня1745–1761
Будаваньне17451761 гады
Статуснерухомая славутасьць[d][1]
СайтАфіцыйны сайт
Беластоцкая ратуша на мапе Польшчы
Thumb
Беластоцкая ратуша
Беластоцкая ратуша
Беластоцкая ратуша на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Пабудавана паміж 1745 і 1761 гадамі, з гадзіннікавай вежай. Фундатар - гетман Ян Клеменці Браніцкі, спраектаваў - Ян Генрык Клем. Вежа была знесена падчас Другой сусветнай вайны, рэканструявана паміж 1954 і 1958 гадамі паводле праекта архітэктаркі Крысціны Хойнацкай. Будынак ніколі не служыў месцам размяшчэння мескіх улад. Першапачаткова ён служыў камерцыйным мэтам — у ім размяшчаліся гандлёвыя кропкі, а інтэр'ер ратушы выкарыстоўваўся як рынак. Побач стаяў будынак мескіх вагаў. Вежа выкарыстоўвалася пажарнымі, якія назіралі з яе за местам.

Найноўшы час

У цяперашні час у ратушы знаходзіцца Падляскі музей у Беластоку (аддзел археалогіі і галерэя польскага жывапісу. Ратуша — адзін з пунктаў Шляху габрэйскае спадчыны ў Беластоку, адкрытага ў чэрвені 2008 года. Шлях быў распрацаваны групай валанцёраў - дактарантаў і студэнтаў Беластоцкага Універсітэту.

Remove ads

Сучасныя здымкі

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads