Белджы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Белджы
Remove ads

«Белджы» — супольная беларуска-кітайская аўтамабілебудаўнічая кампанія, заснаваная ў 2011 годзе.

Хуткія факты Тып, Заснаваная ...

Інвэстары: «Беларускі аўтамабільны завод» (Жодзін, 51,49% акцыяў), «Джылі» (Кітай, 33,47% акцыяў), СЗАТ «Саюзаўтатэхналёгіі» (Беларусь, 9,01% акцыяў) і «CITICC International Investment Limited» (Кітай, 6,03% акцыяў). На 2022 год выпускалі 3 мадэлі пазадарожнікаў «Джылі»: «Атлас», купэ «Тугела» і «Кулрэй».

Remove ads

Мінуўшчына

СЗАТ «Белджы» зарэгістраванае Менскім абласным выканаўчым камітэтам 23 сьнежня 2011 року[2]. 30 сьнежня 2011 яно зарэгістраванае рэзыдэнтам вольнае эканамічнае зоны «Менск»[3].

Вытворчасьць аўтамабіляў адбывалася мэтадам буйнавузлавое зборкі (SKD(en)). Зборка ладзілася на арандаваных плошчах барысаўскага заводу «Аўтагідраўзмацняльнік»[4]. Першыя мадэлі «Geely SC7» былі сабраныя ў лютым 2013 року[5]. 23 кастрычніка 2013 пачалося зборка красовэра «Geely Emgrand X7»[6]. 3 красавіка 2014 пачалася зборка трэцяй мадэлі — LC-Cross[7].

У канцы 2013 року на пляцоўцы паміж Барысавам і Жодзінам ля вёскі Перасады пачалася пабудова ўласнага заводу «Белджы». Плянуецца, што працаваць на вытворчасьці будуць каля 3 тысячаў чалавек[8], а вытворчая магутнасьць складзе 120 тысячаў аўтамабіляў у год[4]. Вытворчасьць тут будзе адбывацца па тэхналёгіі дробнавузлавой зборкі. У 2013 г. на прадпрыемстве сабралі каля 2,5 тыс. аўтамабіляў[9]. Напрыканцы 2016 року зборка «Джылі» канчаткова спыненая ў сувязі з уваходам у дзеяньне з 2017 року новых правілаў Эўразійскага зьвязу, паводле якіх буйнавузлавая зборка аўтамабіляў абкладаецца імпартавымі пошлінамі, бо не зьяўляецца беларускай вытворчасьцю[10].

17 лістапада 2017 году адкрылі дабудаваны завод дробнавузлавой зборкі камплектаў аўтамабіляў. У 2019 годзе ЗАТ «Белджы» вырабіла 20 151 аўтамабіль і заняло 4-е месца па аўтапродажах у Беларусі. Прадпрыемства налічвала 1500 супрацоўнікаў і спрацавала з рэнтабэльнасьцю 5%. На заводзе выпускалі 3 мадэлі аўтамабіляў: красовэры «Джылі Атлас» і «Джылі Эмгранд Х7», таксама сэдан «Джылі Эмгранд 7»[11]. У 2021 годзе на «Белджы» выпусьцілі 29 400 самаходаў «Джылі», выручка ад збыту якіх перавысіла 500 млн даляраў ЗША[12]. 17 лістапада 2022 году кіраўнік «Белджы» Генадзь Сьвідзерскі паведаміў, што 80 % вырабленых аўтамабіляў пастаўлялі за мяжу. У Беларусі налічвалася 10 уласных аўтасалёнаў і 17 рамонтных майстэрняў. Штогадзіну на заводзе зьбіралі 15 аўтамабіляў[13].

У 2022 годзе сярод 17 234 прададзеных у Беларусі новых самаходаў на «Джылі» прыпала 25 % (4355), што зрабіла аўтамабілі, якія вырабляў завод «Белджы», найбольш прадаванымі у Беларусі[14]. У 2024 годзе продажы «Белджы» ў Беларусі вырасьлі да 25 239 самаходаў, якія склалі 47 % ад агульнага ліку аўтапродажаў у Беларусі. Пры гэтым на выпушчаныя «Белджы» і «Джылі» прыпала каля 90 % продажаў кітайскіх марак[15]. 20 траўня 2025 году «Белджы» пачаў зборку электрычных красовэраў «Джылі ЕХ5» зь беларускім ідэнтыфікацыйным нумарам самахода (ІНС). Электрарухавік меў магутнасьць 218 конскіх сілаў. Поўнага зараду электрамабіля ставала на 430 км язды[16].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads