Белыя Росы. Вяртаньне

беларуская кінакамэдыя 2014 року From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Белыя Росы. Вяртаньне» (па-расейску: Белые росы. Возвращение) — беларускі мастацкі фільм, сфільмаваны на кінастудыі «Беларусьфільм». Прэм’ера ў Беларусі адбылася 13 кастрычніка 2014 году.

Хуткія факты Жанр, Рэжысэр ...
Remove ads

Сюжэт

Андрэй Ходас (Юозас Будрайціс) вяртаецца з гораду ў родныя мясьціны. Два бізнэсоўцы намерваюцца выкупіць маляўнічы куток для новага будаўніцтва і намагаюцца высяліць Андрэя ды іншых нешматлікіх насельнікаў вёскі. Ратуючы родную зямельку, Андрэй дапамагае разьвязаць праблемы, што здаваліся невырашальнымі.

У ролях

  • Юозас Будрайціс — Андрэй Ходас
  • Павал Харланчук
  • Сяргей Жбанкоў — Русачэнка
  • Ганна Палупанава — Галюня
  • Андрэй Мярзьлікін
  • Віктар Манаеў — Струк
  • Юлія Сьмірнова — Ганна
  • Вячаслаў Разьбягаеў
  • Яўгенія Жуковіч — Паліна
  • Жорж Дэўдарыяні — нямецкі інвэстар
  • Мікалай Карачанцаў — Васіль Ходас

Дадатковыя зьвесткі

У фільме паўдзельнічалі Ірына Ягорава-Каўрыга і Мікалай Карачанцаў, якія здымаліся і ў першай частцы. Адметна, што гэта першая роля Карачанцава пасьля амаль дзесяцігадовага перапынку ў ягонай творчасьці, зьвязанай з аднаўленьнем актора пасьля сур’ёзнай аўтамабільнай аварыі[1], у якую ён трапіў у лютым 2005 року.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads