Белыя росы (фільм)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Бе́лыя Ро́сы» (па-расейску: Белые росы) — мастацкі фільм кінарэжысэра Ігара Дабралюбава. Вытворчасьць — «Беларусьфільм», 1983 год. Працягласьць — 89 хвілін. Жанр — лірычная камэдыя.

Хуткія факты Жанр, Рэжысэр ...
Remove ads

Сюжэт

У невялікай беларускай вёсцы Белыя Росы, да якой падступіў горад, жыве заслужаны і паважаны чалавек Фядос Ходас (Усевалад Санаеў). Ён ужо даўно заўдавеў. Сталі дарослымі і тры ягоныя сыны. І за кожнага зь іх баліць бацькаўскае сэрца, кожнаму імкнецца дапамагчы. Старэйшы Андрэй (Генадзь Гарбук) — чалавек грунтоўны, але яму перашкаджае яго рацыянальнасьць і разьлік. Весялун Васька (Мікалай Карачанцаў) можа страціць сям’ю з-за былога каханага яго жонкі Марусі (Галіна Польскіх). Сярэдні — Сашка (Міхаіл Какшонаў) — зьехаў на Курылы і ўжо 15 гадоў ня быў дома. Падзеі разгортваюцца на фоне зносу роднай вёскі герояў і іх перасяленьня ў кватэры гораду, шматпавярховікі якога «вырасьлі» побач.

Remove ads

У ролях

  • Усевалад Санаеў — Фядос Ходас
  • Мікалай Карачанцаў — Васька Ходас, малодшы сын;
  • Міхаіл Какшонаў — Сашка Ходас, сярэдні сын;
  • Генадзь Гарбук — Андрэй Ходас, старэйшы сын;
  • Барыс Новікаў — Цімафей
  • Галіна Польскіх — Маруся
  • Натальля Харахорына — Вера
  • Станіслаў Садальскі — Кісель
  • Стэфанія Станюта — Кіселіха
  • Ірына Ягорава — Жонка Андрэя
  • Аляксандар Бяспалы — Мішка
  • Юры Кухаронак — Скварцоў
  • Юлія Касмачова — Галюня
  • Валянцін Букін — грамадзянін зь дзіцячай каляскай
Remove ads

Здымачная група

Узнагароды

  • Спэцыяльны прыз Усесаюзнага кінафэстывалю за 1984 год
  • Прыз Усесаюзнага кінафэстывалю за лепшы сцэнар за 1984 год
  • Прыз Усесаюзнага кінафэстывалю за лепшую акторскую працу за 1984 год[1]
  • «Камэдыя году»-1997[2]

Месца здымкаў

Здымкі фільму адбываліся ў Горадні: у цэнтры гораду, у Пярэселцы і на Дзевятоўцы.

У гонар фільму вуліца на месцы вёскі Дзевятоўка, дзе здымаўся фільм, названая Белыя Росы.[3]

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads