Белыя лаўкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гандлёвыя рады «Бе́лыя ла́ўкі» — помнік грамадзянскай архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Пружанах Берасьцейскай вобласьці. Пабудаваныя ў 1867 року з цэглы. Архітэктары — Міхайлоўскі і Савіч.
| Гандлёвыя шэрагі | |
Белыя лаўкі | |
| Краіна | Беларусь |
| Места | Пружаны |
| Каардынаты | 52°33′22.20″ пн. ш. 24°27′20.84″ у. д. |
| Архітэктурны стыль | клясыцызм з рысамі барока |
| Аўтар праекту | Міхайлоўскі, Савіч |
| Дата заснаваньня | 1867 |
| Статус | ахоўваецца дзяржавай |
| Стан | дзейны |
Белыя лаўкі на мапе Беларусі Белыя лаўкі | |
Remove ads
Мінуўшчына
Збудаваныя на месцы старых драўляных гандлёвых радоў паводле праекту гарадзенскага губэрнскага архітэктара Міхайлоўскага і эпархіяльнага архітэктара Т. Савіча. Першапачаткова мелі праезд ва ўнутраны дворык для падвозу і захоўваньня тавараў[1].
Архітэктура

Помнік грамадзянскай архітэктуры XIX стагодзьдзя з рысамі барока і клясыцызму. Цікавыя як рэдкі ўзор грамадзянскай манумэнтальнай архітэктуры[1].
Прастакутны ў пляне двухпавярховы будынак накрыты двухсхільным дахам з франтонамі на тарцах. 2 шэрагі гандлёвых ячэек утвораныя масіўнымі аркадамі з абодвух падоўжных фасадаў. Насупраць інтэрвалаў паміж слупамі арак неглыбокія простакутныя нішы ў сьценах, у якіх разьмешчаныя дзьверы і вітрыны гандлёвых памяшканьняў.
Колішні праезд пасярэдзіне падкрэсьлены трохпралётнымі рызалітамі, апрацаванымі пілястрамі і завершанымі фігурнымі франтонамі.
Remove ads
Крыніцы і заўвагі
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
