Белэнэрга

дзяржаўнае прадпрыемства электраэнэргетыкі Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дзяржаўнае вытворчае аб’яднаньне «Белэнэрга»беларускі дзяржаўны энэргетычны канцэрн, які ажыцьцяўляе кіраваньне гаспадарчай дзейнасьцю электраэнэргетычнага комплексу Рэспублікі Беларусь.

Хуткія факты Тып, Заснаваная ...

Створаны ў 1995 годзе. Асноўныя кірункі дзейнасьці:

  • кіраваньне Беларускай энэргетычнай сыстэмай;
  • вытворчасьць, перадача і разьмеркаваньне электрычнай і цеплавой энэргіі;
  • падтрыманьне ў належным стане электрастанцый і электрычных і цеплавых сетак;
  • апэратыўна-дыспэтчарскае кіраваньне тэхналягічным працэсам вытворчасьці і паставак электраэнэргіі;
  • тэхнічны нагляд за станам электрастанцый і сеткавых аб’ектаў Беларускай энэргасыстэмы;
  • арганізацыя прац, забясьпечвальных збалянсаванае разьвіцьцё энэргасыстэмы (у тым ліку прагназаваньне попыту на энэргію, праектаваньне, інвэставаньне, будаўніцтва энэргетычных аб’ектаў[1]).

Уключае ў сябе абласныя РУП (рэспубліканскія ўнітарныя прадпрыемствы) «Берасьцеэнэрга», «Віцебскэнэрга», «Гомельэнэрга», «Горадняэнэрга», «Менскэнэрга», «Магілёўэнэрга», а таксама 30 іншых прадпрыемстваў: ААТ «Белэнэргазасьцярога», РУП «Белэнэргааўтаматыка», УА «Менскі дзяржаўны энэргетычны каледж», ААТ «Белэнэргабуд», «Электрацэнтрмантаж» і інш.

Вытворчасьць электраэнэргіі 30,11 млрд кВт•г (1995).

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads