Магілёўэнэрга
дзяржаўнае вытворчае прадпрыемства Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Магілёўэнэрга» — дзяржаўнае вытворчае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў студзені 1963 году.
На 2025 год было 3-м найбольшым прадпрыемствам Магілёўскай вобласьці і 2-м найбольшым у Магілёве[3]. Улучала 11 падразьдзяленьняў:
- 2 цеплаэлектрацэнтралі высокага ціску, якія працавалі на замежным прыродным газе, а таксама на топачнай мазуце мясцовай вытворчасьці з замежнай сыравіны — 1) «Магілёўскую цеплаэлектрацэнтраль-2» (праспэкт Шміта, дом 106) цеплавой магутнасьцю 1263 гігакалёрыя/гадз і электрычнай магутнасьцю 347,3 мэгаватаў, 2) «Бабруйскую цеплаэлектрацэнтраль-2» цеплавой магутнасьцю 1318 Гкал/гадз і электрамагутнасьцю 180 МВат;
- 3 электрасеткі — Магілёўскія (вуліца Лазарэнкі, дом 57А) з ахопам 9 раёнаў, Бабруйскія (улучалі Асіпавіцкую і Чыгірынскую ГЭС) з ахопам 5 раёнаў і Клімавіцкія з ахопам 8 раёнаў Магілёўскай вобласьці;
- 2 цепласеткі — Магілёўскія (улучалі «Магілёўскую цеплаэлектрацэнтраль-1» і «Крычаўскую цеплаэлектрацэнтраль») і Бабруйскія (улучалі «Бабруйскую цеплаэлектрацэнтраль-1» і «Асіпавіцкую міні-цеплаэлектрацэнтраль»);
- 4 іншыя падразьдзяленьні — «Энэргарамонт» (вуліца Кулібіна, дом 9) з машынабудаўнічым заводам і «Інжынэрны цэнтар», «Навучальны цэнтар» (вуліца Заслонава, дом 22А) і сельскую гаспадарку «Вендараж» (Магілёўскі раён) плошчай 48 кв.км[4].
Remove ads
Мінуўшчына
14 студзеня 1963 году Галоўная ўправа энэргетыкі і электрыфікацыі пры Савеце міністраў Беларускай ССР заснавала раённую ўправу «Магілёўэнэрга». 26 верасьня 1988 году тэрытарыяльнае аб'яднаньне «Беларусэнэрга» пераўтварыла «Магілёўэнэрга» ў вытворчае аб'яднаньне[5]. 30 траўня 1991 году Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт ухваліў Рашэньне № 43 аб дзяржаўным уліку вытворчага аб'яднаньня «Магілёўэнэрга». 25 траўня 2000 году «Магілёўэнэрга» пераўтварылі ва ўнітарнае прадпрыемства[6].
12 лютага 2025 году ў магілёўскім мікрараёне Саломінка-2 на 30 000 жыхароў запусьцілі аўтаномную электрападстанцыю 110/10 кілявольтаў з 2-ма ўнутранымі сілавымі трансфарматарамі магутнасьцю па 60 мэгавольт-ампэр. Усё жытло і ўстановы мікрараёну складаліся з будынкаў на электраацяпленьні[7].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads