Міністэрства энэргетыкі Рэспублікі Беларусь
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міністэ́рства энэрге́тыкі Рэспу́блікі Белару́сь (Мінэнэрга Беларусі) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае ажыцьцяўляць парадкаваньне энэргазабесьпячэньня. Міністар энэргетыкі прызначаецца й здымаецца з пасады прэзыдэнтам. З 31 сакавіка 2025 году пасаду міністра займае Дзяніс Мароз.
Remove ads
Склад
- Цэнтральны апарат;
- Аб’яднаньні «Белпалівагаз», «Белэнэрга»;
- Прадпрыемствы «БелНДПІэнэргапрам», «Белдзіпрагаз», «БЕЛЦЭІ», «Белэнэргасеткапраект», «Энэргетычная стратэгія», «БелНДІпалівапраект»;
- Дырэкцыя будаўніцтва атамнай электрастанцыі[3].
Задачы
- парадкаваньне энэрга- й газазабесьпячэньня;
- стварэньне ўмоваў для вытворчасьці й бясьпечнага выкарыстаньня падпарадкаванымі ўстановамі электрычнай і цеплавой энэргіі, прыроднага і звадкаванага газу, цьвёрдых відаў паліва;
- забесьпячэньне энэргетычнай, ядзернай і радыяцыйнай бясьпекі;
- падрыхтоўка прапановаў аб парадкаваньні энэргетыкі супольна зь ведамствамі, падпарадкаванымі ўстановамі й выканаўчымі камітэтамі вобласьцяў ды Менску;
- спрыяньне выкананьню плацежных разьлікаў за паліва ды энэргію.
Remove ads
Паўнамоцтвы
- ухваленьне пастановаў аб стварэньні, пераўтварэньні ды касаваньні ўстановаў;
- заключэньне міжведамасных міжнародных дамоваў;
- атрыманьне зьвестак з установаў Статыстычнага камітэту;
- запыт зьвестак ва ўстановах;
- стварэньне нарадаў адмыслоўцаў[4].
Мінуўшчына
Пастановаю ад 25 верасьня 1992 г. № 594 урад утварыў замест Дзяржаўнага камітэту па паліву і газіфікацыі Міністэрства энэргетыкі[5]. Паводле Пастановы ад 12 траўня 1994 году № 330 адбылося яго перайменаваньне ў Міністэрства паліва і энэргетыкі[6]. Пастановаю ад 31 кастрычніка 2001 г. № 1595 урад ухваліў новую ўставу для перайменаванага назад міністэрства[7].
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads