Белінвэстбанк
беларускі дзяржаўны банк From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Адкрытае акцыянэрнае таварыства «Белару́скі банк разьвіцьця́ і рэканстру́кцыі „Белінвэстба́нк“» — камэрцыйны банк у Рэспубліцы Беларусь. Асноўны бэнэфіцыяр — Дзяржаўны камітэт па маёмасьці Рэспублікі Беларусь (97,5% акцыяў)[3]. Статутны фонд — 231,4 млн руб (2017)[4]. Унесены ў Чорны сьпіс Эўразьвязу.
Remove ads
Дзейнасьць
Мае 6 абласных управаў, 150 пунктаў продажу паслугаў[5]. Ад 2002 году мае замежнае прадстаўніцтва ў Варшаве (Польшча)[6].
Падпарадкоўваецца Дзяржаўнаму камітэту па маёмасьці Рэспублікі Беларусь, бо ўраду належаць больш як 97,5% акцыяў[3]. Ва ўласным падпарадкаваньні мае чатыры даччыныя прадпрыемствы:
- «Белбізнэслізінг»;
- «Белінвэст-інжынірынг»;
- аграфірму «Фалічы»;
- «Гарызонт-Белінвэст-Дэвэляпэр»[7].
На 1 лютага 2017 году памер зарэгістраванага статутнага фонду ААТ «Белінвэстбанк» склаў 231,4 млн рублёў[4]. Доля дзяржавы ў статутным фондзе — 99,1%[3]. Балянсавы прыбытак (на 1 лютага 2017) — 0,2 млн руб.
Remove ads
Рэквізыты
Поўнае найменьне: адкрытае акцыянэрнае таварыства «Беларускі банк разьвіцьця і рэканструкцыі „Белінвэстбанк“». Скарочана: ААТ «Белінвэстбанк».
БІК — 153001739. S.W.I.F.T. — BLBB BY 2X. АКПА — 37558116. УНП — 807000028[8].
Гісторыя
15 красавіка 1992 году чатыры камэрцыйныя банкі — «Менскбізнэсбанк», «Жылкамбанк», «Магабанк» і «Гароднякамбанк» — утварылі Беларускі акцыянэрны камэрцыйны банк рэканструкцыі і разьвіцьця «Белбізнэсбанк»[9]. 3 верасьня 2001 году шляхам зьліваньня «Белбізнэсбанку» і ААТ «Беларускі банк разьвіцьця» быў заснаваны «Белінвэстбанк»[5].
У 2005 годзе банку нададзены статус інвэстыцыйнага банку. «Белінвэстбанк» зьяўляецца ўпаўнаважаным банкам па абслугоўваньні дзяржаўных праграмаў.
Прыпыняў пазычаньне 1—15 сьнежня 2008 году[10].
Міжнародныя санкцыі
24 чэрвеня 2021 году быў унесены ў Чорны сьпіс Эўразьвязу. Санкцыі Эўрапейскага Зьвязу прадугледжваюць абмяжаваньні на пазыкі на рынках ЭЗ і даступнасьць крэдытаў з тэрмінам пагашэньня ў больш чым 90 дзён ад эўрапейскіх контрагентаў. 20 жніўня 2021 году «Fitch Ratings(uk)» выставіла банку рэйтынг «B» з нэгатыўным прагнозам. Адначасова з гэтым агенцыя адклікала рэйтынг па прычыне ўнясеньня банка ў санкцыйны сьпіс і паведаміла, што больш ня будзе ацэньваць альбо рабіць іншы аналіз дзейнасьці «Белінвэстбанку»[11].
24 лютага 2022 году Белінвестбанк і прыналежныя яму «Белбізнеслізінг» і «Белінвест-Інжынірынг» былі ўнесеныя ў сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША[12]. У тым жа годзе ўсе гэтыя кампаніі трапілі у санкцыйныя спісы Канады, Украіны, Швайцарыі ды Японіі, а Вялікабрытанія ўвяла санкцыі супраць «Белбізнеслізінгу» і «Белінвест-Інжынірынгу»[13][14][15]. У 2023 годзе Белінвестбанк, «Белбізнеслізінг» і «Белінвест-Інжынірынг» трапілі пад санкцыі Новай Зэляндыі[16].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads