Берасьцейская ратуша

From Wikipedia, the free encyclopedia

Берасьцейская ратуша
Remove ads

Берасьцейская ратуша — помнік архітэктуры XVI ст. у Берасьці, адзін з сымбаляў места. Знаходзілася ў Старым Месьце[a], на Рынку. Існавала да першай паловы XIX ст., калі яе зруйнавалі расейскія ўлады.

Помнік грамадзянскай архітэктуры
Берасьцейская ратуша
Thumb
Берасьцейская ратуша. Гмах паўзруйнаванага цаглянага будынку ратушы узвышаецца над шпіхлерам сольным, направа — вежа езуіцкае званіцы
КраінаБеларусь
МестаБерасьце

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Берасьце атрымаў Магдэбурскае права 15 жніўня 1390 року па захопе места Ягайлам у час міжусобнай вайны ў Вялікім Княстве Літоўскім 1389—1392 рокаў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 рок), калі Берасьце апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, расейскія ўлады пазбавілі места Магдэбурскага права. Пры будаваньні Берасьцейскай фартэцыі ў 1833—1842 роках Рынак застаўся незабудаваным, а ратушу разабралі[1].

Remove ads

Архітэктура

Дакладных зьвестак пра архітэктуру ратушы не захавалася, але на мескіх пячатках XVI—XVII стагодзьдзяў адлюстроўваецца вежа пры сутоцы дзьвюх рэк. Паводле меркаваньня польскага дасьледніка Томаша Жук-Рыбіцкага, яна была шасьцікутнай зь невялікім круглым акенцам уверсе, дзе, магчыма, знаходзіўся гадзіньнік. Гэта можа быць сьведчаньнем таго, што на пячатках разьмяшчалася выява ратушнай вежы.

Заўвагі

  1. Тэрыторыя сучаснай Берасьцейскай крэпасьці

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads