Касьцёл Езуса і Сьвятога Казімера і калегіюм езуітаў (Берасьце)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касьцёл Езуса і Сьвятога Казімера і калегіюм езуітаў — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў у Берасьці. Знаходзіўся ў цэнтры Старога Места, на рагу Рынку і Кавальскай вуліцы[a]. Твор архітэктуры віленскага барока.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Езуса і Сьвятога Казімера і калегіюм езуітаў | |
![]() Касьцёл Езуса і Сьвятога Казімера і калегіюм езуітаў | |
Краіна | Беларусь |
Места | Берасьце |
Каардынаты | 52°04′56.56″ пн. ш. 23°39′28.29″ у. д. |
Аўтар праекту | Адам Дэламарс[d] |
Дата заснаваньня | XVII ст. |
Касьцёл Езуса і Сьвятога Казімера і калегіюм езуітаў на мапе Беларусі ![]() ![]() Касьцёл Езуса і Сьвятога Казімера і калегіюм езуітаў |
Комплекс Берасьцейскага езуіцкага кляштару складаўся з касьцёла, вежы-званіцы, будынкаў калегіюму і тэатру, гаспадарчых пабудоваў і саду, аточаных мурам. У калегіюме навучаліся Казімер Лышчынскі і Юльян Урсын Нямцэвіч. Пры будаваньні Берасьцейскай фартэцыі ўлады Расейскай імпэрыі зьнявечылі мастацкае аблічча помніка. Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зруйнавалі комплекс. Да нашага часу захаваліся падмуркі.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
У 1616 годзе біскуп луцкі Павал Валуцкі запрасіў у Берасьце езуітаў, якія заснавалі тут місію. У 1618 годзе езуітаў паўторна запрасіў у места біскуп А. Ліпскі. У 1622 годзе асноўныя ўнёскі на пабудову касьцёла падалі К. Газьдзельскі і А. Пяцігорская (фальварак Адамкова і сто злотых, адпаведна)[1]. 17 чэрвеня 1623 году канцлер Леў Сапега перадаў на заснаваньне калегіюму маёнтак Дзераўную зь вёскамі Мальткамі і Менявежам, а 17 чэрвеня 1650 году — фальварак і вёску Паніквы. У 1619 годзе ў Берасьці створана езуіцкая рэзыдэнцыя, пры якой існавала школа. У 1623 годзе на рагу Рынку і Кавальскай вуліцы збудавалі драўляную капліцу на сродкі, ахвяраваныя канцлерам Львом Сапегам. Каля 1630 году пры рэзыдэнцыі пачала працаваць музычная бурса.
У 1633 годзе езуіты пераўтварылі рэзыдэнцыю ў калегіюм. У 1635 годзе былі закладзеныя падмуркі пад новы, мураваны касьцёл, будаваньне якога, аднак, ішло вельмі павольна. Толькі ў 1653—1659 гадох, дзякуючы фундацыі Казімера Льва Сапегі, мураваны касьцёл сталі будаваць хутчэй, а таксама пачалося будаваньне калегіюму. У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) у 1660 годзе маскоўскія захопнікі спалілі збудаваны за год да гэтага касьцёл езуітаў. З 1676 году пры калегіюме пачала фармавацца бібліятэка, з канца XVII ст. працаваў тэатар. У 1683—1692 гадох касьцёл адбудавалі. У 1692—1702 гадох інтэр’ер касьцёлу ўпрыгожылі росьпісамі. З пачатку XVIII ст. да 1755 году вялося будаваньне мураванага калегіюму. Каля 1727 году побач з касьцёлам збудавалі вежу-званіцу. У 1772—1773 навучальны год у калегіюме было 28 выкладаньнікаў. Па скасаваньні ордэна (1773 год) будынкі перадалі базылянам[2].
Выгляд цэнтру Берасьця ў XVII ст. (фрагмэнт гравюры Э. Дальбэрга)
Умоўныя пазначэньні: A. Castellum — Замак; B. Templum Iesuilarum — Касьцёл езуітаў; C. Templum Parochiale — Фарны касьцёл; D. Templ. Graco-rum — Грэцка-каталіцкая царква; E. Templ. Dominicanorum — Дамініканскі касьцёл; F. Coenob. Bernhardinorum — Кляштар бэрнардынаў; G. Synagogux Iudcorum — Сынагога.
Умоўныя пазначэньні: A. Castellum — Замак; B. Templum Iesuilarum — Касьцёл езуітаў; C. Templum Parochiale — Фарны касьцёл; D. Templ. Graco-rum — Грэцка-каталіцкая царква; E. Templ. Dominicanorum — Дамініканскі касьцёл; F. Coenob. Bernhardinorum — Кляштар бэрнардынаў; G. Synagogux Iudcorum — Сынагога.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Берасьце апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, манастыр базылянаў у былым калегіюме езуітаў працягваў дзеяць. Пазьней расейскія ўлады перарабілі будынак калегіюму пад інжынэрны корпус. У час будаваньня Берасьцейскай крэпасьці касьцёл і калегіюм перабудавалі пад дом камэнданта.
Найноўшы час
У 1920-я гады ўлады міжваеннай Польскай Рэспублікі рэканструявалі будынак калегіюму. Па Другой сусьветнай вайне у 1945—1946 гадох савецкія ўлады дашчэнту зруйнавалі помнік.
Remove ads
Архітэктура
Касьцёл
Касьцёл — 3-нэфавая 2-вежавая базыліка з трансэптам. Цэнтральная частка галоўнага фасаду завяршалася масіўным франтонам з валютамі, бакавыя — невялікімі вежачкамі. Меў насычаную архітэктурную аздобу.
Інтэр’ер аздаблялі 9 разных алтароў з пазалотай.
Калегіюм
Калегіюм — 2-павярховы будынак, які далучаўся да касьцёла з поўначы. Складаўся з 2 карпусоў, злучаных сьветлым калідорам. Корпус, дзе разьмяшчалася аптэка і школа, паўтараў ў пляне паварот вуліцы і заканчваўся будынкам тэатру. Уваход у калегіюм вылучаўся багата дэкараваным рызалітам, які завяршаўся фігурным франтонам[3].
Remove ads
Галерэя
Гістарычная графіка
- Старая графіка
- Праект касьцёла і калегіюма, 1692 г.
- Плян касьцёла, каля 1788 г.
- Абмеры калегіюму, 1835 г.
- Абмеры званіцы, 1838 г.
- На карціне М. Залескага, 1846 г.
- Праект перабудовы пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі, 1833 г.
- Праект перабудовы пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі, 1834 г.
- Праект перабудовы пад адміністрацыйны будынак, 1837 г.
Гістарычныя здымкі
- Старыя здымкі
- 1915 г.
- 1915—1918 гг.
- 1919 г.
- 1925 г.
- 1926 г.
- 1929 г.
- 1929 г.
- 1929 г.
- 1929 г.
- 1930-я гг.
- 1930-я гг.
- 1930-я гг.
- 1936 г.
- 1936 г.
- 1936 г.
- верасень 1939 г.
- верасень 1939 г.
- 1941 г.
- 1941—1944 гг.
- 1941—1944 гг.
Заўвагі
- Цяпер пляцоўка галоўнага мэмарыялу Берасьцейскага крэпасьці
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads