Благавешчанск

места ў Амурскай вобласьці Расеі From Wikipedia, the free encyclopedia

Благавешчанск
Remove ads

Благаве́шчанск (па-расейску: Благовещенск) — горад у Расеі, адміністрацыйны цэнтар Амурскай вобласьці. Горад зьяўляецца адзіным адміністрацыйным цэнтрам суб’екта Расейскай Фэдэрацыі, якія знаходзяцца непасрэдна на ейнай дзяржаўнай мяжы. Пяты горад паводле велічыні на Далёкім Усходзе.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Упершыню расейцы зьявіліся на месцы зьліцьця двух рэкаў, Амуру й Зеі, улетку 1644 году, калі там спыніўся першапраходзец Васіль Паяркоў са сваім войскам[2]. У 1653 годзе земляпраходзец Ярафей Хабараў вырашыў пабудаваць на гэтым месцы астрог[3], але пасьля падпісаньня ў 1689 годзе Нерчынскай дамовы расейцы былі вымушаныя пакінуць левы бераг Амуру.

Годам стварэньня Благавешчанску лічыцца 1856 год, калі быў закладзены Вусьць-Зейский вайсковы пост. Да 1856 году насьпела неабходнасьць канчаткова вызначыцца з прыналежнасьцю левага берага Амуру Расейскай імпэрыі. Для гэтага трэба было прыняць меры па замацаваньні ў гэтай мясцовасьці расейскага насельніцтва. 2 чэрвеня 1856 году на левы бераг Амуру непадалёк ад вусьця Зеі прыбыў вайсковы атрад колькасьцю каля 500 жаўнераў, якія заняліся расчысткай тэрыторыі, падрыхтоўкай яе для разьмяшчэньня будучых перасяленцаў. Жаўнеры выкарчоўвалі лес, бярвёны рыхтаваліся для пабудоваў, расчышчалі месца пад агароды.

Remove ads

Культура

Thumb
Трыюмфальная арка гораду

Благавешчанск мае багатую гістарычную й культурную спадчыну. У горадзе маецца тэатар драмы, які ў 2012 годзе адкрыў свой ​​125 сэзон, лялечны тэатар, два паркі, шэсьць кінатэатраў, грамадзка-культурны цэнтар. У горадзе створана чатыры зоны адпачынку, абсталяваных фантанамі.

Амурскі краязнаўчы музэй ёсьць адно з галоўных гістарычных будынкаў горада. Гэтая пабудова XIX стагодзьдзя была створана архітэктарамі зь Нямеччыны. У музэі зьмяшчаюцца гістарычныя зводкі найважнейшых падзеяў у гісторыі й культуры, палітыцы гораду й вобласьці на мяжы стагодзьдзяў.

Remove ads

Гарады-сябры

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads