Амурская вобласьць

суб’ект Расейскай Фэдэрацыі From Wikipedia, the free encyclopedia

Амурская вобласьць
Remove ads

Аму́рская во́бласьць (па-расейску: Амурская область) — вобласьць ува ўсходняй частцы Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Благавешчанск. Вобласьць уваходзіць у Далёкаўсходнюю фэдэральную акругу, мяжуе з Рэспублікай Саха на поўначы, з Хабараўскім краем на ўсходзе, з Габрэйскай аўстаномнай вобласьцю на паўднёвым-усходзе й з Забайкальскім краем на захадзе. Мае вонкавую мяжу з Кітаем на поўдні. Вобласьць утворана 20 кастрычніка 1932 году, калі была вылучана ў асобную адміністратыўна-тэрытарыяльную адзінку з Хабараўскага краю. На тэрыторыі вобласьці знаходзіцца касмадром Свабодны, акрамя таго плянуецца будаўніцтва касмадрома Ўсходні.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Геаграфія

Амурская вобласьць разьмешчана на паўднёвым усходзе Расейскай Фэдэрацыі, ува ўмераным геаграфічным поясе. Адлегласьць ад ейнага адміністрацыйнага цэнтра горада Благавешчанска да Масквы па чыгунцы складае 7982 км, па паветры — 6480 км. Да Паўночнага полюса вобласьць разьмешчана некалькі бліжэй (каля 5000 км), чым да экватара (каля 6000 км). Большая частка вобласьці знаходзіцца ў басэйне Верхняга й Сярэдняга Амура, што й вызначыла назву вобласьці.

Remove ads

Гісторыя

Амурскі край быў далучаны да Расейскай імпэрыі па выніках Другой опіюмнай вайны паміж Вялікабрытаніяй і Францыяй з аднаго боку й Кітайскай імпэрыяй зь іншага.

Насельніцтва

Паводле дадзеных перапісу насельніцтва 2002 году колькасьць насельніцтва складала 902 тысяч чалавек. Найбуйнейшую нацыянальную групу складаюць расейцы (92,04%), потым украінцы (3,49%) і беларусы (0,87%), якіх у вобласьці налічвалася 7 827 чалавек.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads