Пінская мадонна
карціна Альфрэда Ізідара Ромэра From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пінская мадонна ці Божая Маці зь дзіцем[1], Божая маці ў промнях[2] — карціна мастака Альфрэда Ізідара Ромэра, якая з моманту напісаньня захоўваецца ў горадзе Пінску (Беларусь) у касьцёле Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Дзевы Марыі (вул. Леніна, 18).
Карціна зьяўляецца адным з двух твораў мастака, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі; другі — копія ягонай карціны «Хрыстос і сірата», падораная мастаком Камайскаму храму за тры месяцы да сьмерці ў студзені 1897 року.
У 2007 годзе пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусі карціна ўнесеная ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў[1].
Remove ads
Мінуўшчына
Карціна была напісана ў Пінску па вяртаньні мастака пасьля доўгіх гадоў працы і жыцьця з Эўропы за тры гады да сьмерці. У Пінску А. Ромэр займаўся мастацкім уладкаваньнем касьцёлу, зарабляючы сабе тым самым на жыцьцё[2]. Правобразам для Дзевы Марыі паслужыла гараджанка[3].
Апісаньне
Намаляваная жывапісцам маладая жанчына ў блакітнай накідцы з распушчанымі валасамі пад хусткай, якая разьвяваецца, па-матчынаму асьцярожна трымае на руках немаўля. Толькі па ледзь улоўным німбе і яркім, як бы сыходным зь неба прамяні сьвятла, можна зразумець, што гэта ня проста маці, гэта — Мадонна. Мастак стварыў маляўнічы вобраз самага вялікага таінства прыроды — жыватворчага матчынага каханьня.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads