Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля (Камаі)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля — помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя ў Камаях. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на гістарычным Рынку[a]. Дзее. Твор архітэктуры готыкі і рэнэсансу. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай і абарончай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля | |
![]() Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Камаі |
Каардынаты | 55°3′37″ пн. ш. 26°36′19″ у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Віцебская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | гатычная архітэктура |
Заснавальнік | Ян Рудаміна-Дусяцкі |
Дата заснаваньня | 1606 |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Сайт | catholic.by/3/kasciol/pa… |
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля на мапе Беларусі ![]() ![]() Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля | |
![]() |
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Мураваны касьцёл у Камаях збудавалі ў 1603—1606 гадох на сродкі Яна Рудаміны-Дусяцкага. Акт фундацыі касьцёла (1606 год) таксама падпісаў Ян Хаецкі, дата пабудовы (1603 год) значыцца ў інвэнтары XVIII ст.[1]
У 1643 годзе пры касьцёле П. і М. Рудаміны заснавалі шпіталь. У сярэдзіне XVII ст. у выніку пажару адбыўся абвал скляпеньняў. Па ім слупы разабралі, а асноўнае памяшканьне перакрылі драўляным люстраным скляпеньнем. Па адбудове ў 1673 годзе касьцёл асьвяціў віленскі біскуп-суфраган Мікалай Слупскі.
У Вялікую Паўночную вайну (1700—1721) касьцёл трапіў пад гарматны абстрэл. Пазьней яго аднавілі, а ў сьцены ўмуравалі швэдзкія ядры. У 1778 годзе на сродкі Войнаў і Козелаў да касьцёла прыбудавалі вялікую прастакутную ў пляне капліцу з крыптай, перакрытай цыліндрычным скляпеньнем з распалубкамі.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Камаі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. У 1861 годзе будынак касьцёла адрамантавалі.
Найноўшы час
У міжваенны пэрыяд у парафіі налічвалася 7156 вернікаў. За савецкім часам касьцёл не зачыняўся.
У наш час працуе Хатні Касьцёл, ёсьць парафіяльны хор. У мясцовай плябаніі праходзяць рэкалекцыі аазы.
Remove ads
Архітэктура

Помнік абарончага дойлідзтва з рысамі готыкі, рэнэсансу і барока[2]. Сьпярша меў падоўжна-восевую кампазыцыю, быў 3-нэфавым, 4-слупавым, перакрываўся крыжовымі і зорчатымі скляпеньнямі (зьберагліся ў апсыдзе). Па перабудове мураваная 2-вежавая амаль квадратная ў пляне базыліка зь вялікай паўцыркульнай алтарнай апсыдай, закрысьціяй і хорамі над нартэксам. Дахі над асноўным аб’ёмам і капліцай 2-схільныя, над апсыдай — конусападобны. Сьцены (таўшчыня 2 м.) падзяляюцца высокімі аркавымі аконнымі праёмамі, паглыбленымі ў нішах. Партал уходу зь сьпічастым завяршэньнем. Галоўны фасад асноўнага аб’ёму завяршаецца трыкутным шчытом, падзеленым у верхняй частцы 4 роўнымі аркавымі нішамі з байніцамі. Яго вылучаюць 2 магутныя цыліндрычныя вежы (вышыня 16, дыямэтар 6 м) з байніцамі. Паўночная сьцяна праёмаў ня мае. Сьцены аздабляюцца тонкімі карнізамі, фасады капліцы — пілястрамі.

У інтэр’еры асноўная заля і капліца злучаюцца мураванымі сходамі, разьмешчанымі паміж пілёнаў. Апсыда адкрываецца ў асноўнае памяшканьне аркавым праёмам. Усе скляпеньні аздабляюцца размалёўкай у тэхніцы грызайль. У інтэр’еры арган канца XVIII ст., 4 разныя драўляныя алтары. Аснову цэнтральнага 2-яруснага алтара 2-й паловы XVIII ст. складаюць 4 калёны карынцкага ордэра, паміж імі ў нішах — даўляныя паліхромныя скульптуры апосталаў Пятра і Паўла. Апрацаваны карніз з разарваным франтонам аддзяляе 2-і ярус алтара, утвораны 2 калёнамі, што аздабляюць абраз у 8-граннай разной пазалочанай раме. Алтар завяршаецца гарэльефнай кампазыцыяй з выявай Сабаота ў воблаках. Ордэрныя элемэнты алтара маюць размалёўку пад ружовы мармур[3].
Існуе здагадка, што росьпіс касьцёла выканаў мастак Альфрэд Ромэр. Ягоная сядзіба знаходзілася за некалькі кілямэтраў ад Камаяў у вёсцы Каралінава. Незадоўга да сьмерці А. Ромэр падараваў касьцёлу свой твор «Езус Хрыстус і сірата».
Remove ads
Дадатковыя зьвесткі
- Каля касьцёла стаіць каменны крыж, высечаны ў XV—XVI стагодзьдзях з маналітнага граніту-валуна (вышыня 2,5 м, шырыня ў гарызантальнай папярочыне — 1,88 м)
- Існуе меркаваеньне, што ад касьцёла існаваў падземны ход да плябаніі і далей дадолу да азярца і палаца Чаховічаў: паводле сьведчаньня местачкоўцаў, пры пракладцы брукаванай дарогі Камаі — Гадуцішкі каля касьцёла натрапілі на мураванае скляпеньне падземнага ходу[4]
Галерэя
Гістарычныя здымкі
- Старыя здымкі
- Ф. Краўскопф, 1915 г.
- 1917 г.
- 1915—1918 гг.
- Я. Булгак, 1930 г.
Сучасныя здымкі
- Сучасны стан
- 2008 г.
- 2009 г.
- 2009 г.
- 2012 г.
- 2012 г.
- З боку апсыды
- Інтэр’ер
- Галоўны алтар
- Росьпіс
- Арган
- Брама
- Каменны крыж
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads