Бойка Барысаў

баўгарскі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia

Бойка Барысаў
Remove ads

Бо́йка Бары́саў (па-баўгарску: Бойко Борисов; нарадзіўся 13 чэрвеня 1959 году, Банкя, Баўгарыя) — баўгарскі палітык, які займае пасаду прэм’ер-міністра Баўгарыі з 2017 году[4], раней выконваў гэты абавязак з 2009 па 2013 і з 2014 па 2017 гады, што робіць яго другім паводле даўжыні тэрміну на пасадзе прэм’ер-міністра ў Баўгарыі. Пры кабінетах Барысава Баўгарыя палепшыла макраэканамічную стабільнасьць. Аднак, адначасова краіна застаецца самым бядовым чальцом ЭЗ, амаль чвэрць ейнага насельніцтва знаходзіцца за нацыянальнай рысай беднасьці[5]. Прамыя замежныя інвэстыцыі ўпалі, а разгул карупцыі прывёў да адхіленьня заявак Баўгарыі на далучэньне да Шэнгенскае зоны[6].

Хуткія факты прэм’ер-міністар Баўгарыі[d], Папярэднік ...
Remove ads

Кар’ера

Барысаў быў абраны мэрам Сафіі ў 2004 годзе. У сьнежні 2005 году ён быў старшынём заснавальніка кансэрватыўнай палітычнай партыі «Грамадзяне за эўрапейскае разьвіцьцё Баўгарыі», стаўшы ейным галоўным кандыдатам на агульных выбарах 2009 году. Барысаў прывёў ГЭРБ да пераканаўчай перамогі ў 2009 годзе, перамогшы дзеючую Сацыялістычную партыю, і падаў у адстаўку з пасады мэра Сафіі, каб прынесьці прысягу прэм’ер-міністра. У 2013 годзе быў вымушаны падаць у адстаўку пасьля агульнанацыянальных пратэстаў супраць энэргетычнае палітыкі ўраду, але, давёўшы ГЭРБ да перамогі на агульных выбарах 2014 году, зноўку стаў прэм’ер-міністрам. Ягоны другі тэрмін скончыўся аналягічна першаму пасьля таго, як Барысаў падаў у адстаўку ў студзені 2017 году, на гэты раз пасьля паразы ГЭРБ на прэзыдэнцкіх выбарах 2016 году. Як і раней, Барысаў зноў прывёў ГЭРБ да перамогі на выбарах на пазачарговых агульных выбарах 2017 году, стаўшы прэм’ер-міністрам у трэці раз.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads