Борнэ Сулінова

места ў Заходнепаморскім ваяводзтве Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia

Борнэ Сулінова
Remove ads

Борнэ Сулінова (па-польску: Borne Sulinowo, па-нямецку: Groß Born) — места ў Шчэцінецкім павеце Заходнепаморскага ваяводзтва Польшчы, сядзіба вяскова-мескай гміны Борнэ Сулінова. Насельніцтва на 2007 год — 4349 чалавек.

Хуткія факты

У 1945—1992 у Борнэ Сулінова разьмяшчалася сакрэтная савецкая вайсковая база, і места адсутнічала на мапах.

Remove ads

Мінуўшчына

Да XV стагодзьдзя гэтыя тэрыторыі насялялі памяране, з XVI стагодзьдзя зьявіліся нямецкія асаднікі. На месцы цяперашняга гораду знаходзілася вёска Ліндэ (бел. ліпа), у якой у 1590 року пражывалі 12 чалавек. Суседняя вёсачка Гросборн мела 14 жыхароў.

У канцы XIX стагодзьдзя землі былі выкупленыя прускім урадам дзеля вайсковых патрэбаў. У Першую сусьветную вайну ў Гросборне дзейнічаў зьнешні лягер для палонных лягеру ў Шнайдэмюлі.

У 1933 тэрыторыю выкупіў урад III Райху з мэтаю пабудовы вайсковае базы і стварэньня палігону. Большасьць мясцовых жыхароў былі пераселеныя, іхнія дамы разбураныя. У 1934—1937 збудаваны Паморскі вал. На месцы вёскі Ліндэ ў 1936 было скончанае будаўніцтва вайсковага мястэчка для артылерыйскай школы Вэрмахту, якое, аднак, назвалі ад суседняй вёскі Гросборнам (яна таксама была зруйнаваная). Афіцыйнае адкрыцьцё адбылося 18 жніўня 1938 з удзелам Адольфа Гітлера. Тут разьмясьціліся адзінкі танкавай дывізіі Гайнца Гудэрыяна.

У верасьні 1939 року з пачаткам вайны з Польшчай тут створаны лягер для ваеннапалонных, дзе загінулі больш за 30 000 чалавек. 1 чэрвеня 1940 ён пераўтвораны ў афіцэрскі лягер Грос-Борн. У лютым 1941 тут утрымлівалі 3731 француза, у студзені 1945 — 5391 паляка.

Пасьля адыходу немцаў мястэчка заняла Чырвоная армія. Замест нямецкага вайсковага гарадку была створаная адна з найбольшых базаў Паўночнай групы войскаў. Фармальна тэрыторыя па выніках Другой сусьветнай вайны была далучаная да Польшчы, аднак тут дзейнічала савецкая ўлада, і места было сьцёртае з усіх мапаў. Непадалёк ад Борнага Сулінова знаходзіўся адзін са складоў савецкай ядзернай зброі, прызначанай на выпадак вайны з Захадам.

12 кастрычніка 1992 апошнія аддзелы 6-й Віцебска-Ноўгарадзкай мэханізаванай дывізіі(ru) (на той час ужо расейскай) пакінулі Борнэ Сулінова, і ў красавіку 1993 яно было перададзенае польскім цывільным уладам. 1 кастрычніка па афіцыйным адкрыцьці мястэчку быў нададзены статус места. Сярод першых жыхароў былі й павяртанцы з Сыбіру і Казахстану, сасланыя туды за савецкім часам.

Remove ads

Турыстычная інфармацыя

Вялікую частку места займае моцна разбураны абшар, што мясцовыя жыхары выкарыстоўваюць, прывабліваючы турыстаў на «бяседу ў стылі СССР і ПНР». Асноўныя славутасьці зьвязаныя з вайсковым мінулым.

  • Дом афіцэра (1934—1936)
  • рэшткі вілы Гудэрыяна (1930-я).

Транспарт

З 2013 дзейнічае шматфункцыянальны аэрадром.

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads