Брагінка
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бра́гінка — рака ў Беларусі, раней была левым прытокам Прыпяці (басэйн Дняпра). Цячэ ў Гомельскай вобласьці. Даўжыня 179 км. Плошча вадазбору 2778 км².
Remove ads
На рацэ
Аульныя зьвесткі
Па рэгулявальных працах — пракопваньні каналаў, якія пачалі адводзіць ваду ў Дняпро, раку падзяляюць на 3 самастойныя аб′екты — Верхнюю, Сярэднюю і Ніжнюю Брагінку. Увесь іх вадазбор на Гомельскім Палесьсі. Асноўны прыток — рака Несьвіч. Даліна пераважна невыразная. Абалона нізкая, забалочаная, шырынёй 0,5—1 км. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. Шырыня ў межань Брагінкі Верхняй 8—14 м. Сярэдняй і Ніжняй 15—30 м. Замярзае ў 1-й дэкадзе сьнежня, крыгалом у канцы сакавіка[1].
Брагінка Верхняя
Цячэ ад вытоку (за 0,5 км на 3 ад вёскі Пракіселю) да вытоку Дзяржаўнай канавы і далей да ўтоку ў Дняпро (Рэчыцкі, Лоеўскі і Брагінскі раёны, даўжыня 76 км, плошча вадазбору 1390 км²).
Брагінка Сярэдняя
Цячэ ад вытоку Дзяржаўнай канавы (за 2 км на поўдзень ад вёскі Гарадзішча) да вытоку канала Івераўкі (другая назва — канава Марозаўка) і далей да ўтоку ў Дняпро (Брагінскі раён, даўжыня 55 км, плошча вадазбору 460 км²).
Брагінка Ніжняя
Цячэ ад вытоку канала Івераўка да ўтоку ў Кіеўскае вадасховішча ў межах Украіны (Брагінскі раён, даўжыня 36,5 км, плошча вадазбору 928 км²).
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads