Брагінскі раён
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бра́гінскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскай вобласьці Беларусі.
Remove ads
Гісторыя
Першыя людзі зьявіліся на тэрыторыі Брагінскага раёну ў пэрыяд нэаліту. Першы ўспамін пра Брагін у летапісах датуецца 1147 годам. Раён утвораны 8 сьнежня 1926 году. Падчас Нямецка-савецкай вайны нямецкія акупанты спалілі 70 % са 105 вёсак Брагінскага раёну[5].
З 8 студзеня 1954 году ўваходзіць у склад Гомельскай вобласьці. На 1 студзеня 1991 году ў раёне 83 сельскія населеныя пункты, гарадзкі пасёлак Камарын, 2 пасялковыя саветы: Брагінскі і Камарынскі, 12 сельсаветаў: Асарэвіцкі, Астраглядаўскі, Верхнежароўскі, Вуглоўскі, Крыўчанскі, Малажынскі, Малейкаўскі, Мікуліцкі, Новаялчанскі, Сьпярыскі, Хракавіцкі, Чамярыскі.
Пасьля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС частка раёну ўвайшла ў зону радыяцыйнага кантролю, частка населеных пунктаў у зону адсяленьня.
Remove ads
Геаграфія
Тэрыторыя раёну раўнінная. Ёсьць невысокія схілы. Сярэдняя вышыня раёну 110—120 мэтраў над узроўнем мора. Асноўныя карысныя выкапні — торф, цэгла. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −6,6 °C, ліпеня +18 °C. Асноўныя рэкі — Дняпро і Брагінка. Маецца вялікая колькасьць азёраў. Больш 60% тэрыторыі маюць шчыльнасьць забруджваньня Сs 137 больш за 5 Ku/км².
Насельніцтва
На 1 студзеня 1991 году ў раёне (бяз Брагіна) 17,5 тыс. жыхароў.
Паводле перапісу насельніцтва 2009 году беларусы складаюць 91,8%, расейцы — 4,3%, украінцы — 3,1%, астатнія — менш за 1%[6]. Найбуйнейшыя населеныя пункты — Брагін (3,9 тысячы жыхароў) і Камарын (2,1 тысячы жыхароў)[7]. Натуральны прырост насельніцтва раёну нэгатыўны. Міграцыйны прырост — таксама. У раёне ёсьць 3 праваслаўныя і 3 пратэстанцкія суполкі.
Транспарт
У раёне працуе адно транспартнае прадпрыемства. Маршрутная сетка складаецца з 7 міжгародніх, 10 прыгарадных і 1 гарадзкой перавозкі.
Адукацыя
У раёне працуюць 9 сярэдніх, 2 базавыя школы. У Брагінскай сярэдняй школе маецца гімназічны кляс. У школах раёну вучыцца 2347 дзяцей.
Спорт
Спортам займаецца 19% вучняў школ раёну. У раёне ёсьць 3 стадыёны ўмяшчальнасьцю па 1500 чалавек кожны.
Асобы
- Гаўрыла Вашчанка (1928, в. Чыкалавічы — 2014) — беларускі жывапісец
- Міхась Раманюк (1944—1997) — беларускі мастацтвазнаўца і этнограф
- Юлія Цімафеева (нар. 1982) — беларуская літаратарка, перакладчыца
- Мікола Ракітны (сапр. — Мікалай Ісакавіч Новікаў; 1920—2000) — беларускі празаік
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads