Несьвіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Не́сьвіч, Несьвіж — рака ў Брагінскім і Хвойніцкім раёнах Гомельскай вобласьці, правы прыток ракі Брагінкі (басэйн Дняпра). Даўжыня 37 км. Плошча вадазбору 489 км². Выдатак вады ў вусьці 1,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2‰.
Пачынаецца каля вёскі Кулажын у месцы сутокаў каналаў Слабадзкога і Радзінскага, вусьце за 1 км на ўсход ад вёскі Чыкалавічы Брагінскага раёну. Цячэ нізінай Гомельскае Палесьсе, на працягу 9 км граніцай з Украінай. Даліна невыразная. Абалона ў сярэдняй плыні двухбаковая, шырынёй 0,2—0,4 км. Рэчышча на працягу 24 км угару ад вусьця каналізаванае (шырыня 7—12 м). Рака цячэ ў зоне адсяленьня[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads