Браніслаў Рыльскі

удзельнік паўстаньня 1863—1864 рокаў From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Бранісла́ў Ры́льскі (па-польску: Bronisław Rylski) — удзельнік паўстаньня 1863—1864 гадоў.

Шляхціч з-пад Бельска[1]. У 1863 ачоліў паўстанцкі атрад у Сямятычах, а адміністрацыйнымі справамі загадваў Станіслаў Сонгін. Сюды прыбыў таксама найактыўнейшы з падляскіх вайскаводаў Раман Рагінскі. 6-7 лютага адбылася найвялікшая бітва паўстаньня на Падляшшы, у якой прынялі ўдзел 3400—3500 паўстанцаў. Тым ня меней, яны былі разьбітыя расейскімі войскамі і адышлі на ўсход, у Пружанскі павет.

11 лютага [ст. ст. 30 студзеня] 1863 каля вёскі Каралеўскі Мост атрад Рамана Рагінскага сутыкнуўся з расейскімі войскамі пад камандаваньнем флігель-ад’ютанта Носьціца і падпалкоўніка Вімберга. Атрымаўшы паразу, частка паўстанцаў вымушаная была адступіць назад у Польшчу, астатнія са стратамі схаваліся ў лесе. Аднак ужо назаўтра, 12 лютага [ст. ст. 31 студзеня] , атрад паўстанцаў з 200 чалавек, узброеных ружжамі, пісталетамі, кінжаламі, захапіў мястэчка Шарашова, а наступнага дню без аніякага супраціву авалодаў Пружанай[2].

Адсюль частка паўстанцаў на чале са Станіславам Сангіным і Браніславам Рыльскім накіравалася назад на Сямятычы, аднак 15 лютага [ст. ст. 3 лютага] яны былі разьбітыя пад в. Рэчыца Пружанскага павету. Сангін у гэтым баі загінуў, а Рыльскі з 9 паўстанцамі трапіў у палон[3] (паводле іншых зьвестак — забіты[4]).

Remove ads

Крыніцы і заўвагі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads