Пружанскі павет (Гарадзенская губэрня)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі From Wikipedia, the free encyclopedia

Пружанскі павет (Гарадзенская губэрня)
Remove ads

Пружа́нскі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слонімскай, Літоўскай, пасьля Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі. Цэнтар — места Пружаны.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Адміністрацыйны падзел

У 1886 павет налічваў 241 вясковую грамаду, 414 паселішчаў у 22 воласьцях.

Больш інфармацыі Плошча, дзесяцін, У тым ліку ворнай ...

Валасны падзел па стане на 1886 рок:

Больш інфармацыі №, Назва ...

У 1913 року павет складалі 19 воласьцяў[1] (гмінаў):

  • Байкоўская воласьць (цэнтар — в. Бакуны)
  • Белавеска-Аляксандраўская воласьць (цэнтар — в. Белавеж)
  • Гарадзечанская воласьць (цэнтар — в. Шчарчова)
  • Дабучынская воласьць (цэнтар — в. Агароднікі)
  • Картуз-Бярозаўская воласьць
  • Котранская воласьць
  • Ліноўская воласьць
  • Малецкая воласьць
  • Масеўская воласьць
  • Мікіцкая воласьць (цэнтар — в. Смаляны)
  • Міхайлаўская воласьць (цэнтар — в. Шані)
  • Мураўёўская воласьць (цэнтар — в. Мацяса)
  • Носкаўская воласьць
  • Равяціцкая воласьць
  • Рудніцкая воласьць
  • Сухопальская воласьць
  • Сялецкая воласьць
  • Чарнякоўская воласьць
  • Шарашоўская воласьць
Remove ads

Насельніцтва

У 1886 року насельніцтва складала 93 767 асобаў (46 787 мужчынскага полу і 46 980 — жаночага)[2].

У 1887 року насельніцтва складала 110 037 асобаў (55 949 мужчынскага полу і 54 088 — жаночага)[3].

У 1878 року на тэрыторыі павету пражывалі 104 тыс. чалавек (у тым ліку 75 тыс. сялянаў), зь якіх 66 тысячаў вызнавалі праваслаўе, 13 тысячаў — каталіцтва, 14 тысячаў — юдаізм, зафіксаваныя таксама 397 пратэстантаў.

Паводзе перапісу 1897 року ў павеце пражывалі 139,1 тыс. чал. У тым ліку беларусы — 75,5%; жыды — 12,8%; украінцы — 6,7%; расейцы — 3,0%; палякі — 1,4%. У павятовым месьце Пружаны пражывалі 7633 чалавекі[4].

Remove ads

Мінуўшчына

Павет утвораны ў 1795 року на тэрыторыі, якая адышла да Расейскае імпэрыі ў выніку 3-га падзелу Рэчы Паспалітай, уваходзіў у склад Слонімскай губэрні. У 1797 перайшоў да Літоўскай губэрні, а ў 1801 — да Гарадзенскай.

У 1920 року павет паводле Рыскай дамовы ўлучаны ў склад Палескага ваяводзтва Другой Рэчы Паспалітай. Некалькі гмінаў адышлі да Беластоцкага ваяводзтва.

Глядзіце таксама

Крыніцы і заўвагі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads