Браты Грым (фільм)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Браты Грым (фільм)
Remove ads

«Браты Грым» (па-ангельску: The Brothers Grimm) — амэрыканскі прыгодніцкі фільм рэжысэра Тэры Гіліяма, выдадзены ў 2005 годзе паводле сцэнара Эрэна Кругера. Бюджэт фільму склаў 80 млн даляраў ЗША.

Хуткія факты Жанр, Рэжысэр ...
Remove ads

Сюжэт

Да біяграфіяў рэальных нямецкіх зьбіральнікаў фальклёру й сыстэматызатараў нямецкай мовы братоў Вільгельма й Якаба Грым гэты фільм мае толькі ўскоснае дачыненьне, хоць у ім выкарыстаны матывы многіх запісаных імі вядомых казак.

Дзеяньне фільму адбываецца ў пачатку XIX стагодзьдзя ў заходняй частцы Нямеччыны, акупаванай войскамі напалеонаўскай Францыі. Браты Ўіл (анг. Will, па сутнасьці — Вільгельм) Грым (Мэт Дэйман) і Джэйк (анг. Jake, па сутнасьці — Якаб) Грым (Гіт Лэджэр) — дробныя жулікі, якія зарабляюць на жыцьцё выгнаньнем «паскудзьдзя», пры гэтым ролю «паскудзьдзя» гуляюць іхныя памочнікі. Аднак аднойчы яны трапляюць у рукі да францускага генэрала Дэлятомба (Джонатан Прайс), які прымушае іх заняцца выкрыцьцём куды больш маштабнага ашуканскага «чараўніцтва»: у адной вёсцы хтосьці выкрадае дзяўчынак, абстаўляючы выкраданьні як праявы чараўніцтва. Каб браты ня зьбеглі, ён адпраўляе зь імі свайго падручнага — катавальных справаў майстра Кавальдзі (Пэтэр Стормарэ).

Remove ads

У ролях

  • Мэт ДэйманЎіл (Вільгельм) Грым
  • Гіт ЛэджэрДжэйк (Якаб) Грым
  • Ліна Гідзі — Анджэліка
  • Пэтэр Стормарэ — Кавальдзі
  • Моніка Бэлюччы — каралева
  • Джонатан Прайс — генэрал Дэлятомб
  • Макензі Крук — Гідлінк

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads