Брацкая царква Сьвятога Мікалая (Берасьце)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Брацкая царква Сьвятога Мікалая (Берасьце)
Remove ads

Брацкая царква Сьвятога Мікалая — помнік гісторыі пачатку XX стагодзьдзя (мураўёўка) у Берасьці. Знаходзіцца на гістарычнай Мільённай вуліцы[a], на рагу з вуліцай Адама Міцкевіча. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік гісторыі
Царква Сьвятога Мікалая
Thumb
Царква Сьвятога Мікалая
КраінаБеларусь
МестаБерасьце
Каардынаты52°05′52.2″ пн. ш. 23°41′21.82″ у. д.
КанфэсіяБеларуская праваслаўная царква і праваслаўе
ЭпархіяБерасьцейская і Кобрынская япархія 
Архітэктурны стыльпсэўдарускі стыль[d] і расейска-бізантыйскі стыль[d]
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Сайтstnikolas.hram.by
Царква Сьвятога Мікалая на мапе Беларусі
Thumb
Царква Сьвятога Мікалая
Царква Сьвятога Мікалая
Царква Сьвятога Мікалая на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Першая царква, 1894 г.
Thumb
Царква на малюнку 1915 г.

Драўляную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Берасьці збудавалі ў 1880-я гады. Гэты будынак згарэў у час вялікага пажару 4 траўня 1895 году. На яе месцы ў 1896 годзе збудавалі новую драўляную царкву.

У 1904—1906 гадох на месцы драўлянай збудавалі мураваную царкву. Будаваньне вялося на ахвяраваньні маракоў і афіцэраў — удзельнікаў расейска-японскай вайны, якія лічылі Сьвяціцеля Мікалая сваім апекуном, і на сродкі брацтва ў гонар Сьвяціцеля Мікалая і Апанаса Берасьцейскага. З гэтай прычыны царква атрымала неафіцыйны дадатак у назьве — Брацкая.

Па Другой сусьветнай вайны ў будынку разьмяшчалася сховішча Дзяржаўнага архіву Берасьцейскай вобласьці. У 1996 годзе перададзены Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхату будынак царквы адрамантавалі.

Remove ads

Архітэктура

Прыклад маскоўска-яраслаўскага кірунку эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Гэта крыжова-купальны храм, у падоўжана-восевай аб’ёмна-прасторавай кампазыцыі якога дамінуе 8-гранная званіца з адкрытым верхнім ярусам-звонам, завершаным высокім шатром з купалам-цыбулінай. Званіца злучаецца з цэнтральным 2-ярусным аб’ёмам працяглай трапезнай, падзеленай радамі аркавых аконных праёмаў на 2 ярусы. Кубападобны аб’ём сяродкрыжжа завяршаецца 5 купаламі-цыбулінамі. З усходняга боку да цэнтральнага аб’ёму далучаецца 5-гранная апсыда з бакавымі рызьніцамі. Галоўны ўваход падкрэсьліваецца манумэнтальнай паперцю ў выглядзе 3-пралётных аркатураў і з высокім 2-гранным шчытом на магутных слупах. Аналягічны выгляд, але ў меншым маштабе, маюць кутнія ўваходы цэнтральнага аб’ёму. Рознавялікія аркавыя аконныя праёмы дэкаруюцца роўнічнымі ліштвамі, філёнгамі. У дэкоры выкарыстоўваюцца формы дойлідзтва Маскоўскай дзяржавы: какошнікі, кілепадобныя аркі, філёнгавыя лапаткі, квадратныя разеткі, бочкападобныя фігурныя калёнкі, зубчастыя фрызы.

Усярэдзіне скляпеньні пакрываюцца росьпісам. Апсыда вылучаецца 3-ярусным драўляным іканастасам. У царкве захоўваюцца абраз Міколы Цудатворцы (у алтары), мошчы Апанаса Філіповіча. Сярод сакральных рэліктаў — частка дрэва Крыжа Жыватворнага Гасподня, на якім укрыжавалі Хрыста, мошчаў сьвяціцеля і цудатворцы чарнігаўскага Феадосія ды іншыя. Асабліва шануецца Сьвятое Ўкрыжаваньне з часткай каменю з Галготы[1].

Remove ads

Галерэя

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Заўвагі

  1. Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Савецкая, 10

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads