Брашоў

горад у Румыніі From Wikipedia, the free encyclopedia

Брашоў
Remove ads

Брашоў (па-румынску: Braşov, па-вугорску: Brassó) — горад у Румыніі, адзін зь дзесяці найбуйнейшых гарадоў краіны. У даўнасьці быў вядомы пад нямецкай назвай Кранштат (ням. Kronstadt). З 1950 па 1960 гады горад меў назву Арашул-Сталін, у гонар савецкага камуністычнага лідэра Сталіна. Горад зьяўляецца цэнтрам гістарычнай вобласьці Цара Барсэй. Горад зьяўляецца аднім з галоўных культурных і гістарычных цэнтраў трансыльванскіх саксаў.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Кранштацкая крэпасьць была заснавана ў 1211 годзе Тэўтонскім ордэнам. Упершыню згадваецца як Брашоў пад 1251 годам. У сярэднявечных дакумэнтах горад называўся рознымі назовамі, як то Браска, Браса, Стэфанопаліс, Кранштат і Брашоў. Дзякуючы ўдаламу геаграфічнаму становішчу й гандлёвым сувязям з Малдовай і Валахіяй, горад стаў адным з самых важных эканамічных цэнтраў Трансыльваніі.

Яганэс Гонтэр, правадыр трансыльванскіх пратэстантаў, нарадзіўся й памёр у Брашаве. Менавіта тут ён арганізаваў першую ў Трансыльваніі друкарню ў 1535 годзе, і менавіта тут ўбачыла сьвет першая друкаваная кніга на румынскай мове. Ужо ў 1559 годзе тут існавала румынскамоўная школа — верагодна, першая ў краіне.

21-31 ліпеня 1959 году ў месьце прайшла 1-я Міжнародная алімпіяда па матэматыцы.

У 1987 годзе жыхары Брашава падняліся супраць рэжыму Чаўшэску. Гэтыя падзеі ўвайшлі ў гісторыю як Брашоўскае паўстаньне.

Remove ads

Славутасьці

  • Царква сьв. Барталамэя — самы стары гістарычны помнік у Брашаве, які быў пабудаваны ў 1223 годзе;
  • Царква сьв. Мікалая — царква была пабудавана з каменя ў 1495 годзе дзякуючы падтрымцы лідэраў усіх румынскіх абласьцей;
  • Першая румынская школа — пабудавана ўсяго толькі за мэтар ад Царквы сьв. Мікалая;
  • Чорная Царква — першапачаткова вядомая як Царква сьв. Марыі, будынак быў часткова разбураны пасьля вялікага пажару ў 1689 годзе. Царква была пабудаваная прыблізна ў 1380 годзе, яна зьяўляецца самым ёмістым помнікам гатычнай архітэктуры ў Румыніі.
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads