Браіс Мэндэс

гішпанскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Браіс Мэндэс
Remove ads

Браіс Мэндэс Партэля (па-гішпанску: Brais Méndez Portela; нар. 7 студзеня 1997 году) — гішпанскі футбаліст, атакуючы паўабаронца клюбу «Рэал Сасьедад», а таксама нацыянальнай зборнай Гішпаніі.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Мэндэс паходзіць з Галісіі, дзе і пачаў займацца футболам, але яшчэ падлеткам пераехаў у акадэмію «Вільярэалу». У 2012 годзе павярнуўся ў родны рэгіён, дзе навучаўся ў акадэміі «Сэльты»[2]. Па сканчэньні акадэміі выступаў за рэзэрвовую каманду клюбу. Улетку 2016 году быў закліканы да перадсэзоннага збору, але дэбютаваў за асноўную дружыну клюбу 21 верасьня 2017 году, выйшаўшы ў асноўным складзе «Сэльты» ў матчы супраць «Хэтафэ»[3]. Сустрэча скончылася ўнічыю 0:0. Першы гол у Ля Лізе здабыў 31 сакавіка 2018 году, ураўнаважыўшы лік у матчы супраць басконскага «Атлетыка» (1:1). У ліпені 2020 году падоўжыў кантракт да 2024 году, але ў 2022 годзе далучыўся да складу «Рэал Сасьедаду». У дэбютным матчы Лігі Эўропы 8 верасьня 2022 году супраць «Манчэстэр Юнайтэд» адначыўся голам.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads