Ліга Эўропы УЭФА 2022—2023 гадоў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ліга Эўропы УЭФА 2022—2023 гадоў
Remove ads

Ліга Эўропы УЭФА 2022—2023 гадоў — 52-і сэзон другога паводле статуснасьці эўрапейскага турніру УЭФА, і 14-ы зь іх пасьля перайменаваньня Кубка УЭФА ў Лігу Эўропы УЭФА.

Хуткія факты Спаборніцтва, Сэзон ...

У фінале, які адбыўся на «Пушкаш Арэне» ў Будэпэшце, Вугоршчына, «Сэвільля» перамагла «Рому» ў сэрыі пэнальці і ў сёмы раз стала пераможцам спаборніцтва. Будапэшт мусіў праводзіць фінал 2022 году, але праз розныя перастаноўкі ды зьмены з-за пандэміі COVID-19 атрымаў права правядзеньня ў 2023 годзе.

Як пераможца турніру, «Сэвільля» аўтаматычна кваліфікавалася ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў 2023—2024 гадоў, а таксама атрымала права згуляць супраць пераможцы Лігі чэмпіёнаў 2022—2023 гадоў «Манчэстэр Сіці» ў матчы за Супэркубак УЭФА 2023 году.

Remove ads

Разьмеркаваньне камандаў па асацыяцыях

Усяго 57 камандаў з 33 асацыяцыяў УЭФА ўдзельнічалі ў Лізе Эўропы УЭФА 2022—2023 гадоў, сярод іх толькі 16 асацыяцыяў прадстаўляюць каманды, што кваліфікуюцца ў Лігу Эўропы наўпрост, астатнія 39 ня мелі прамой кваліфікацыі да турніру, зь іх 17 удзельнічалі праз выбываньне зь Лігі чэмпіёнаў 2022—2023 гадоў. Толькі Ліхтэнштайн, які не праводзіць нацыянальнае спаборніцтва для адбору на турнір (пераможца Кубка Ліхтэнштайна кваліфікуецца ў Лігу канфэрэнцыяў) і Расея, якая атрымала забарону на ўдзел праз расейскае ўварваньне ва Ўкраіну, ня мелі допуску на турнір. Рэйтынг асацыяцыяў на аснове каэфіцыентаў УЭФА па выніках камандаў у папярэднія 5 сэзонаў выкарыстоўваецца для вызначэньня колькасьці каманд-удзельніц для кожнай дапушчанай асацыяцыі:

  • Пераможца Лігі канфэрэнцыяў УЭФА 2021—2022 гадоў можа дадаткова ўступіць у розыгрыш, калі ён не адабраўся ў Лігу чэмпіёнаў УЭФА праз свой нацыянальны чэмпіянат;
  • Першыя 5 асацыяцыяў кваліфікуюць па 2 каманды ў Лігу Эўропы УЭФА;
  • 6-7 ды 9-15 асацыяцыі кваліфікуюць 1 камандзе ў розыгрыш;
  • 37 камандаў пры выбываньні з кваліфікацыі (або групавога этапу, пераходзяць у Лігу Эўропы УЭФА.

Рэйтынг асацыяцыяў

Больш інфармацыі М., Асацыяцыя ...

Разьмеркаваньне

Далей прадстаўляем ліст допуску на гэты сэзон. Трымацель тытулу Лігі чэмпіёнаў Рэал гарантаваў сабе ўдзел у групавым этапе Лігі чэмпіёнаў што праз перамогу ў пяпярэднім розыгрышу, што праз атрыманьне чэмпіёнства ў гішпанскай Ля Лізе, таму наступныя зьмяненьні адпаведна адбыліся ў месцах разьмеркаваньняў сярод іншых удзельнікаў «ніжэйшых» (па рэйтынгу) лігаў, падобным чынам на зьмяненьні паўплывала расейскае ўварваньне ва Ўкраіну, падсумоўваючы зьмены:

  • Чэмпіёны 11 і 12 асацыяцый (Шатляндыі ды Ўкраіны адпаведна) ўступаюць у розыгрыш з групавога этапу замест раўнду кваліфікацыйнага плэй-оф (чэмпіёнскага шляху).
  • Чэмпіёны 13 і 14 асацыяцый (Турэцкай ды Дацкай адпаведна) ўступаюць у розыгрыш з раўнду плэй-оф кваліфікацыйнага плэй-оф замест трэцяга кваліфікацыйнага раўнду (чэмпіёнскага шляху).
  • Чэмпіёны 15 і 16 асацыяцый (Кіпру ды Сэрбіі адпаведна) ўступаюць у розыгрыш з трэцяга кваліфікацыйнага раўнду замест другога кваліфікацыйнага раўнду (чэмпіёнскага шляху).
  • Чэмпіёны 18, 19, 20 ды 21 асацыяцый (Харвацкай, Швайцарскай, Грэцкай ды Ізраільскай адпаведна) уступаюць у розыгрыш з другога кваліфікацыйнага раўнду замест першага кваліфікацыйнага раўнду (чэмпіёнскага шляху).
  • Срэбныя чэмпіёны 10 і 11 асацыяцый (Аўстрыі й Шатляндыі адпаведна) ўступаюць у розыгрыш з трэцяга кваліфікацыйнага раўнду замест другога кваліфікацыйнага раўнду (шляху прадстаўнікоў ліг).
Больш інфармацыі раўнд, Каманды ўступаюць на гэтым этапе ...

Праз расейскае ўварваньне ва Ўкраіну, бо Расейскім клюбам забаранілі ўдзельнічаць ва ўсіх спаборніцтвах УЭФА, а гэтакжасама тое, што ўладальнік тытулу чэмпіёна Лігі канфэрэнцыяў 2021-22 кваліфікавалася ў Італійскай Серыі А на тую ж стадыю, доступ да якой дае ягонае чэмпіёнства, адбыліся наступныя зьмены:

  • уладальнік кубка 7 асацыяцыі кваліфікаваўся ў групавы этап замест этапу кваліфікацыйнага плэй-оф.
  • уладальнікі кубкаў 13 асацыяцыі, 14 ды 15 уступаюць у розыгрыш з этапу кваліфікацыйнага плэй-оф замест трэцяга кваліфікацыйнага.
  • уладальнікі кубкаў 16 асацыяцыі й 17 уваходзяць у розыгрыш з трэцяга кваліфікацыйнага раўнду замест удзелу ў Лізе канфэрэнцыяў.

Правілы пераразьмеркаваньня

Месца ў Лізе Эўропы вызваляецца, калі каманда кваліфікуецца што ў Лігу чэмпіёнаў, што ў Лігу Эўропы, або кваліфікуецца ў Лігу Эўропы больш чым адным спосабам. Калі месца вызваляецца, яно пераразьмяркоўваецца ўнутры нацыянальнай асацыяцыі па наступных правілах (прашу дараваць за цяжкую зразумеласьць наступных пунктаў, бюракратычная мова юрыдычнага афіцыёзу, дзе кожнае слова мае сэнс, які ня выкрэсьліць, стварае гэткія прэцэдэнты):

  • Калі ўладальнік Кубка краіны (які лічыцца кваліфікаванай камандай з найвялікшым правам на ўдзел сярод нацыянальнай асацыяцыі ў адпаведны стартавы раўнд) таксама кваліфікуецца ў Лігу чэмпіёнаў, іх месца ў Лізе Эўропы вызваляецца. У выніку каманда, якая заняла найвышэйшае месца ў нацыянальнай лізе й яшчэ не кваліфікавалася ў эўрапейскія спаборніцтвы, кваліфікуецца ў Лігу Эўропы, а каманды, кваліфікаваныя ў Лігу Эўропы, якія занялі вышэй за іх месца ў лізе, уздымаюцца на адно «месца» ўверх.
  • Калі ўладальнік Кубка краіны таксама кваліфікуецца ў Лігу Эўропы праз пазіцыю ў нацыянальнай лізе, іх месца праз пазіцыю ў лізе вызваляецца. У выніку каманда, якая заняла найвышэйшае месца ў нацыянальнай лізе, і яшчэ не кваліфікавалася ў эўрапейскія спаборніцтвы, кваліфікуецца ў Лігу Эўропы, а каманды, кваліфікаваныя ў Лігу Эўропы, якія занялі вышэй за іх месца ў лізе, па магчымасьці ўздымаюцца на адно «месца» ўверх.
  • Для асацыяцый, дзе месца ў Лізе Эўропы зарэзэрвавана альбо за пераможцам Кубка лігі, альбо за пераможцам плэй-оф эўрапейскіх спаборніцтваў напрыканцы мінулага сэзону, яны заўсёды кваліфікуюцца ў Лігу Эўропы ў якасьці каманды, кваліфікаванай з самым ніжэйшым месцам допуску. Калі ўладальнікі Кубка лігі ўжо кваліфікаваліся ў эўрапейскія спаборніцтвы іншымі спосабамі, гэтае зарэзэрваванае месца ў Лізе Эўропы займае каманда, якая заняла найвышэйшае месца ў нацыянальнай лізе сярод тых, хто яшчэ не кваліфікаваўся ў эўрапейскія спаборніцтвы.

Каманды-ўдзельнікі

Пазнакі ў дужках паказваюць якім чынам кожная каманда кваліфікавалася на свой пачатковы раўнд у турніры:

  • ЛК: Уладальнік чэмпіёнскага тытулу Лігі канфэрэнцыяў.
  • ПК: Пераможца кубка краіны.
  • 4-е, 5-е і г. д.: пазіцыя ва ўласнай нацыянальнай лізе папярэдняга сэзону.
  • Прп-: пазіцыі ў лігах праз прыпыненьне папярэдніх сэзонаў былі вызначаныя нацыянальнымі асацыяцыямі; усе каманды падлягалі зацьвярджэньню УЭФА ў адпаведнасьці з рэкамендацыямі для ўдзелу ў эўрапейскіх спаборніцтвах.
  • ЛЧ: Пераход зь Лігі чэмпіёнаў
    • ГЭ: трэцяе месца ў групе Лігі чэмпіёнаў
    • ПО: пераможаны ў раўндзе кваліфікацыйнага плэй-оф
    • 3К: пераможаны ў трэцім кваліфікацыйным раўндзе
    • 2К: пераможаны ў другім кваліфікацыйным раўндзе

Трэці кваліфікацыйны раўнд быў падзелены на шляхі: чэмпіёнскі шлях (ЧШ) і шлях прадстаўнікоў лігі (ШПЛ)

Больш інфармацыі Раўнд уступленьня, Каманды ...

Заўвагі:

  1. Расея: 28 лютага 2022 году расейскія футбольныя клюбы й зборныя былі адхілены ад спаборніцтваў ФІФА і УЭФА праз уварваньне Расеі ва Ўкраіну ў 2022 годзе. 2 траўня 2022 году УЭФА пацьвердзіла, што расейскія клюбы будуць выключаныя са спаборніцтваў УЭФА 2022—2023 гадоў.
  2. Украіна: Украінская Прэм’ер-ліга 2021—2022 гадоў была спыненая праз расейскае ўварваньне ва Ўкраіну ў 2022 годзе. Трэцяя каманда лігі на момант спыненьня («Дніпро-1») быў абраны Ўкраінскай асацыяцыяй футболу для ўдзелу ў Лізе Эўропы УЭФА 2022—2023 гадоў.
Remove ads

Расклад матчаў

Расклад спаборніцтваў наступны. Матчы заплянаваныя на чацьвер, за выключэньнем фіналу, які праходзіць у сераду, хоць у выключных выпадках матчы могуць адбыцца й па аўторках і серадах з-за супярэчнасьцяў раскладу. Заплянаваны час пачатку групавога этапу: а 19:45 і 22:00 па Менскаму часе, але, па выключных выпадках час можа зьмяніцца на 16:30 па геаграфічных прычынах.

Паколькі чэмпіянат сьвету па футболе 2022 году пройдзе ў Катары з 20 лістапада па 18 сьнежня 2022 году, групавы этап пачнецца ў першы тыдзень верасьня 2022 году й завершыцца ў першы тыдзень лістапада 2022 году, каб вызваліць месца для чэмпіянату сьвету.

Лёсаваньне адборачнага рауду пройдзе ў штаб-кватэры УЭФА ў швайцарскім Ньёне. Лёсаваньне групавога этапу адбылося ў Стамбуле, Турэччына.

Больш інфармацыі Фаза, Раўнд ...
Remove ads

Кваліфікацыйныя раўнды

Трэці кваліфікацыйны раўнд

Лёсаваньне трэцяга кваліфікацыйнага раўнду адбылося 18 ліпеня 2022 году. Першыя гульні гуляліся 4 жніўня, другія — 9 ды 11 жніўня 2022 году. Пераможцы трапілі ў кваліфікацыйны раўнд плэй-оф, пераможаныя — у кваліфікацыйны раўнд плэй-оф Лігі канфэрэнцыяў 2022—2023 гадоў адпаведнага шляху.

Больш інфармацыі Каманда 1, Агульны лік ...
Больш інфармацыі Каманда 1, Агульны лік ...

Кваліфікацыйны раўнд плэй-оф

Лёсаваньне кваліфікацыйнага раўнду плэй-оф адбылося 2 жніўня 2022 году. Першыя гульні былі 18 жніўня, другія — 25 жніўня 2022 году. Ад гэтага раўнду падзелу на розныя шляхі не было.

Больш інфармацыі Каманда 1, Агульны лік ...
Remove ads

Групавы этап

Лёсаваньне

Лёсаваньне групавога этапу адбылося 26 жніўня 2022 году. 32 каманды разьмяркоўваліся па 8 групах. Для лёсаваньня ўсе каманды былі растасаваныя на 4 кошыкі па 8 камандаў на падставах свайго УЭФА каэфіцыенту. Каманды з адной асацыяцыі не маглі разьмеркавацца ў адну групу.

«Будэ-Глімт», «Нант», «Уніён» і «Юніён Сэн-Жыль» дэбютавалі ў выступленьні на групавой стадыі гэтага турніру. «Юніён Сэн-Жыль» наогул упершыню прабіўся ў групавы этап эўрапейскага турніру УЭФА

Увогуле каманды з 23 нацыянальных асацыяцый прадстаўлены на групавым этапе.

Група A

Больш інфармацыі Каманды, Г ...

Група B

Больш інфармацыі Каманды, Г ...

Група C

Больш інфармацыі Каманды, Г ...

Група D

Больш інфармацыі Каманды, Г ...

Група E[c]

Больш інфармацыі Каманды, Г ...

Група F[d][e]

Больш інфармацыі Каманды, Г ...

Група G

Больш інфармацыі Каманды, Г ...

Група H[f]

Больш інфармацыі Каманды, Г ...
Remove ads

Плэй-оф

Лёсаваньне

У раўндах на вылет каманды згуляцьмуць па дзьве гульні ў фармаце дома/на выезьдзе, акрамя аднаматчавага фіналу. Прынцып лёсаваньня наступны ва ўсіх раўндах:

  • У лёсаваньні раўндаў падрыхтоўчага плэй-оф 8 уладальнікаў месцаў групаў ЛЧ будуць непасеяннымі, а 8 уладальнікаў 2 месцаў групаў ЛЭ будуць пасеяннымі і другі матч будуць прымаць «дома». Каманды з адной асацыяцыі ня змогуць трапіць адно на аднога.
  • Падчас лёсаваньня раўнду шаснаццаці пераможцы 8 групаў зьяўляюцца пасеяннымі і другі матч будуць прымаць «дома», пераможцы раўнду падрыхтоўчага плэй-оф непасеянныя. Каманды з адной асацыяцыі ня змогуць трапіць адно на аднога.
  • У лёсаваньнях чвэрцьфіналў і паўфіналаў ня будзе падзяленьня па насеньні, любая каманда зможа згуляць супраць любой іншай. Лёсаваньні чвэрцьфіналаў і паўфіналаў будуць адбывацца разам, і, бо адпаведна пераможцы чвэрцьфіналаў будуць невядомыя, гэнае лёсаваньне вызначыць і «дамашнюю й гасьцёвую» каманды фіналу (у адміністрацыйных мэтах, бо сам матч пройдзе на нэўтральным полі).

Кваліфікаваныя каманды:

Больш інфармацыі Група, Пераможцы групаў ЛЭ (пасеяныя ў раўндзе шаснаццаці) ...

Сетка раўндаў на вылет

Плэй-оф 1/8 фіналу Чвэрцьфінал Паўфінал Фінал
Сьцяг Італіі Ювэнтус 1 2 3
Сьцяг Італіі Ювэнтус 1 3 4 Сьцяг Нямеччыны Фрайбург 0 0 0
Сьцяг Францыі Нант 1 0 1 Сьцяг Італіі Ювэнтус 1 1 2
Сьцяг Партугаліі Спортынг Лісабон 0 1 1
Сьцяг Партугаліі Спортынг Лісабон 2 1[b] 3[g]
Сьцяг Партугаліі Спортынг Лісабон 1 4 5 Сьцяг Ангельшчыны Арсэнал Лёндан 2 1 3
Сьцяг Даніі Міт’юлян 1 0 1 Сьцяг Італіі Ювэнтус 1 1 2
Сьцяг Гішпаніі Сэвільля 1 2[b] 3
Сьцяг Ангельшчыны Манчэстэр Юнайтэд 4 1 5
Сьцяг Гішпаніі Барсэлёна 2 1 3 Сьцяг Гішпаніі Бэтыс 1 0 1
Сьцяг Ангельшчыны Манчэстэр Юнайтэд 2 2 4 Сьцяг Ангельшчыны Манчэстэр Юнайтэд 2 0 2
Сьцяг Гішпаніі Сэвільля 2 3 5
Сьцяг Гішпаніі Сэвільля 2 0 2
Сьцяг Гішпаніі Сэвільля 3 0 3 Сьцяг Турэччыны Фэнэрбахчэ 0 1 1
Сьцяг Нідэрляндаў ПСВ Эйндговэн 0 2 2 Сьцяг Гішпаніі Сэвільля 1[b][h]
Сьцяг Італіі Рома 1
Сьцяг Украіны Шахтар Данецк 1 1 2
Сьцяг Украіны Шахтар Данецк (п) 2 1 3 (5) Сьцяг Нідэрляндаў Фэеноорд 1 7 8
Сьцяг Францыі Рэн 1 2 3 (4) Сьцяг Нідэрляндаў Фэеноорд 1 1 2
Сьцяг Італіі Рома 0 4[b] 4
Сьцяг Італіі Рома 2 0 2
Сьцяг Аўстрыі Рэд Бул Зальцбург 1 0 1 Сьцяг Гішпаніі Рэал Сасьедад 0 0 0
Сьцяг Італіі Рома 0 2 2 Сьцяг Італіі Рома 1 0 1
Сьцяг Нямеччыны Баер Левэркузэн 0 0 0
Сьцяг Нямеччыны Баер Левэркузэн 2 2 4
Сьцяг Нямеччыны Баер Левэркузэн (п) 2 3 5 (5) Сьцяг Вугоршчыны Фэрэнцвараш 0 0 0
Сьцяг Францыі Манака 3 2 5 (3) Сьцяг Нямеччыны Баер Левэркузэн 1 4 5
Сьцяг Бэльгіі Юніён Сэн-Жыль 1 1 2
Сьцяг Нямеччыны Уніён Бэрлін 3 0 3
Сьцяг Нідэрляндаў Аякс Амстэрдам 0 1 1 Сьцяг Бэльгіі Юніён Сэн-Жыль 3 3 6
Сьцяг Нямеччыны Уніён Бэрлін 0 3 3

Раўнд плэй-оф

Больш інфармацыі Каманда 1, Агульны лік ...

1/8 фіналу

Больш інфармацыі Каманда 1, Агульны лік ...

Чвэрцьфінал

Больш інфармацыі Каманда 1, Агульны лік ...

Паўфінал

Больш інфармацыі Каманда 1, Агульны лік ...

Фінал

Больш інфармацыі Сэвільля, 1:1 ...
Remove ads

Статыстыка

У статыстыку забітыў галоў уваходзяць што кваліфікацыйныя раўнды, што раўнды групавога этапу, што раўнды плэй-оф. Далей прадстаўлена статыстыка найлепшых гульцоў па адпаведных раўндах.

Больш інфармацыі месца, Топ-10 (месцаў) найлепшых галеадораў усяго турніру ...

Кваліфікацыйная частка[k]

У кваліфікацыйнай частцы было 34 матчы, забіта 86 галоў, 2.53 гола было забіта штоматч, ці 36 хвілінаў на гол.

Топ-3 найбольш выніковых камандаў: Сьцяг Турэччыны Фэнэрбахчэ (Стамбул) — 10 мячоў, Сьцяг Швэцыі Мальмё (з горада) — 10 мячоў, Сьцяг Кіпру АЕК (Лярнака) — 9 мячоў.

Больш інфармацыі месца, Топ-14 найлепшых галеадораў кваліфікацыйнай частцы турніру ...
Больш інфармацыі месца, Топ-6 найлепшых асістэнтаў кваліфікацыйнай частцы турніру ...
Больш інфармацыі месца, Топ-8 найбольш пагражаўшых браме супэрнікаў гульцоў кваліфікацыйнай частцы турніру ...
Больш інфармацыі месца, Топ-9 найлепшых брамнікаў па колькасьці выратаваньняў у кваліфікацыйнай частцы турніру ...
Remove ads

Заўвагі

  1. Для выяўленьня пераможцы каманды білі пэнальці
  2. Для выяўленьня пераможцы быў задзейнічаны дадатковы час у два таймы па 15 хвілінаў
  3. Пры аднолькавай колькасьці набраных пунктаў, у тым ліку ў асабістых сустрэчах, і аднолькавай колькасьці забітых/прапушчаных галоў у асабістых сустрэчах Рэал Сасьедад Сан-Сэбастыян вышэй за Манчэстэр Юнайтэд празь лепшую агульную забітых/прапушчаных галоў (+8 > +7)
  4. Пры аднолькавай колькасьці набраных пунктаў у чатырх камандаў, галоўным паказьнікам зьяўляецца агульная колькасьць забітых/прапушчаных мячоў, па гэтаму паказьніку адназначна выяўлены месцы для 3 і 4 камандаў, Ляцыё Рым і Штурм Грац адпаведна (+4 > -2 > -6)
  5. Фэеноорд Ратэрдам вышэй за Міт’юлян Гэрнінг празь вялікшую агульную колькасьць забітых мячоў (13 > 12)
  6. Пры аднолькавай агульнай колькасьці набраных пунктаў, глядзіцца колькасьць набраных пунктаў у асабістых сустрэчах, таму Фэрэнцвараш Будапэшт вышэй за Манака (футбольны клюб) (4 > 1)
  7. Пераможца быў вызначаны ў сэрыі пэнальці:
        Сэрыя пэнальці:  
    ЮстэЗабіты
    ЭшгаюЗабіты
    ІнасьюЗабіты
    ГомэсЗабіты
    СантушЗабіты
    5-3 ЗабітыЭдэгор
    ЗабітыСака
    ЗабітыТрасар
    МімаМартынэльлі
     
  8. Пераможца быў вызначаны ў сэрыі пэнальці:
        Сэрыя пэнальці:  
    Акампас Забіты
    Лямэля Забіты
    Ракіціч Забіты
    Мантыель Забіты
    4-1 Забіты Крыстантэ
    Міма Манчыні
    Міма Ібаньес
     
  9. Пераможца быў вызначаны ў сэрыі пэнальці:
        Сэрыя пэнальці:  
    НазарынаЗабіты
    СудакоўЗабіты
    БандарэнкаЗабіты
    БондарМіма
    СіканМіма
    КанопляЗабіты
    КельсіЗабіты
    5-4 ЗабітыДуэ
    МімаДакю
    МімаМэлінг
    ЗабітыГуіры
    ЗабітыТэ
    ЗабітыАмары
    МімаЮгачуквю
     
  10. Пераможца быў вызначаны ў сэрыі пэнальці:
        Сэрыя пэнальці:  
    АзмунЗабіты
    АмірыЗабіты
    ТапсабаЗабіты
    ШыкЗабіты
    ДыябіЗабіты
    5-3 ЗабітыДызазі
    МімаМатазо
    ЗабітыЭмбалё
    ЗабітыФолянд
     
  11. па невядомых прычынах найважнейшая статыстыка гульцоў-абаронцаў кваліфікацыйнай частцы на афіцыйным сайце Лігі Эўропы УЭФА адсутнічае, адпаведна, яна не прыведзеная
Remove ads

Глядзіце таксама

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads