Бродзка-Пасаўская жупанія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бродзка-Пасаўская жупанія (па-харвацку: Brodsko-posavska županija) — адміністрацыйная адзінка на паўночным усходзе Харватыі. Тэрыторыя жупаніі выцягнутая ўздоўж мяжы з Босьніяй і Герцагавінай па беразе ракі Сава. Бродзка-Пасаўская жупанія адносіцца да гістарычнага рэгіёну Пасавіна. Сталіца — горад Славонскі-Брод.
Remove ads
Геаграфія
Плошча жупаніі складае 2043 км². На захадзе мяжуе зь Сісацка-Маславінскай жупаніяй, на ўсходзе з Вукаўска-Срэмскай жупаніяй, на поўначы з Пажэска-Славонскай жупаніяй, а на паўночным усходзе з Асіецка-Баранскай жупаніяй.
У паўднёвай частцы, якая прымыкае да ракі Сава, тэрыторыя нізінная, на поўначы пачынаюцца халмістая града, з самым высокім пунктам — гарой Псунь.
Насельніцтва
Згодна са зьвесткамі перапісу 2011 году на тэрыторыі жупаніі жывуць 172 993 чалавекі.
Нацыянальны склад:
- 94% — харваты;
- 3% — сэрбы;
- 0,3% — цыганы;
- 0,21% — басьнійцы;
- 0,16% — альбанцы.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads